Арлоў патрапіў у шпіталь
7 ноября 2008 Культура
Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода 6 лістапада вядомаму беларускаму пісьменьніку Ўладзімеру Арлову была зробленая апэрацыя ў сувязі з інфарктам. Цяпер ён папраўляецца і прасіў перадаць прывітаньне ўсім сваім сябрам, чытачам і слухачам. Голас Арлова вясёлы, як заўсёды. “Не дачакаюцца!” - свайго ўлюбёнага адказу на пытаньне пра здароўе пісьменьнік не згадаў, але пасьля цяжкай апэрацыі ягоны голас гучаў даволі бадзёра і аптымістычна. Тэрміновая апэрацыя, якую зрабілі ў Рэспубліканскім навукова-практычным кардыялягічным цэнтры ў Менску, паводле лекараў, прайшла пасьпяхова. Цяпер Уладзімер Арлоў знаходзіцца ў рэанімацыі і пачынае курс рэабілітацыі. Некалькі дзён назад пісьменьнік знаходзіўся ў Лёндане, дзе выступаў на Дзядах і браў удзел у калёквіюме, прысьвечаным Янку Купалу і Якубу Коласу. Тэма яго выступу - “Сыход паэта зь яснай явы: вэрсіі Купалавай сьмерці”. Па прылёце ў Менск зьвярнуся да лекараў, быў адразу шпіталізаваны і праапэраваны. Уладзімер Арлоў цяпер завяршае падрыхтоўку новага выданьня кнігі “Краіна Беларусь” і працуе над новай кнігай паэзіі. Прыхільнікі творчасьці Арлова, якіх вялікае мноства, напэўна дачакаюцца гэтых і новых кніг славутага майстра. Папраўляйся, Уладзя! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 ноября 2008 Культура Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода 6 лістапада вядомаму беларускаму пісьменьніку Ўладзімеру Арлову была зробленая апэрацыя ў сувязі з інфарктам. |
|