Самыя эканомныя атрымаюць мільён
Самыя эканомныя атрымаюць мільён
У Магiлёве аб’яўлены конкурс "Эканомiя электрычнай энергii ў быце". Дзесяць самых эканомных магiляўчан атрымаюць прэмii ў 1 мiльён рублёў. Конкурс, паводле рашэння Магiлёўскага гарвыканкама, будзе праводзiцца па вынiках спажывання электраэнергii ў наступным, 2009 годзе. Удзельнiчаць у iм могуць усе гараджане, якiя зарэгiструюцца ў разлiкова-касавых цэнтрах па месцы жыхарства да 20 снежня гэтага года. Каб падаць заяўку, трэба мець пры сабе пашпарт. Пасля гэтага, да 10 студзеня 2009 года, адбудзецца праверка паказанняў прыбораў улiку электраэнергii. Далей трэба эканомiць, а таксама — своечасова аплачваць электраэнергiю i ўвогуле камунальныя паслугi. Спецыяльная камiсiя ў пачатку 2010 года адбярэ 25 кандыдатаў на прэмii. Пасля знаёмства з метадамi эканомii вызначыцца дзясятка самых беражлiвых. Для iх эканомiя абернецца значным прыбыткам. Магiлёўскiя ўлады хочуць сфармiраваць грамадскую думу аб карыснасцi эканомii — для чалавека асабiста i грамадства ўвогуле. Конкурс праводзiцца ў межах выканання Дырэктывы № 3 "Эканомiя i беражлiвасць — галоўныя фактары эканамiчнай палiтыкi дзяржавы". Ілона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве аб’яўлены конкурс "Эканомiя электрычнай энергii ў быце". Дзесяць самых эканомных магiляўчан атрымаюць прэмii ў 1 мiльён рублёў.
|
|