21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Высокая нота

26.08.2009 14:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». Чаму вядоўцы тэлевізійных навін сьвідруюць нас вачыма, лезуць тварам у экран, крыўляюцца, нібы хворыя на цэрэбральны паралюш, і бяруць высокую ноту, распавядаючы пра посьпехі беларускай эканомікі з культурай і катастрофы па ўсім сьвеце? Па ідэі, яны мусяць казаць так, каб мы канцэнтравалі ўвагу на зьмесьце падзеяў, а не на тых, хто пра іх чытае. Як гэта робяць вядоўцы CNN, BBC, TVP і любога іншага прафэсійнага тэлеканалу па ўсім сьвеце. (Акрамя Расеі. Там таксама ўжо не чытаюць, а крычаць навіны.) Чаму?

Адказ знаходзім у спадчыне Ўінстана Чэрчыля. Славуты брытанскі прэм’ер, рыхтуючы свае выступы, рабіў на палях дакладаў паметку: “Аргумэнт слабы, павысіць голас”.

Высокія ноты заўсёды заварожваюць. Ты перастаеш услухоўвацца ў сэнс словаў і тупа пазіраеш у экран. Высокія ноты пасуюць папулістам ці гумарыстам, але навошта гэта вядоўцам навін? Першае, што прыходзіць у галаву: можа, гэта ніякія й не навіны?

Пытаньне магло вісець у паветры (а раптам, гэта нейкі арыгінальны беларускі стыль?), пакуль манеру вядоўцаў нашых панарам не перанялі іх расейскія калегі. З тых часоў, як і там перастала існаваць незалежнае тэлебачаньне, як і там у пераказах вядоўцаў наўпрост загучалі ацэнкі падзеяў, рэпарцёры пачалі зьбівацца на фальцэт, а незалежныя камэнтатары заўважылі, што Расея ідзе шляхам нашага камандантэ.

Думаю пра гэта, з глыбокім уздыхам згадваючы адну зь першых прамоваў Пуціна, які настойліва паўтараў: “Галоўнае – пазбавіцца ад імпэрскіх амбіцыяў”! Хто яго ведае, можа быць, нешта ў лесе здохла і спрадвечная місія старэйшага брата зьменіцца цяпер вобразам нармальнай краіны? Але час ішоў і ўсё ўвабралася ў звычайныя берагі. Ratio зноў пала сьмерцю мудрых пад накатам эмоцыяў. Расея ня можа ня быць вялікай. Зь ёй трэба лічыцца, яе трэба баяцца.

У прынцыпе, жадаючы суседняму народу толькі добрага, можна прыняць такое памкненьне: вялікая маштабамі краіна мусіць быць вялікай ва ўсім. Але ня з космасу й нафты пачынаецца веліч, а з таго, як жыве чалавек. А з гэтым праблема, у Расеі чалавек заўсёды быў ды застаецца на апошнім месцы. З усіх войнаў Расея выходзіла з найвялікшымі чалавечымі стратамі, літаральна брукуючы сабе шлях да перамог трупамі ўласных грамадзян. І гіганты сталінскай індустрыялізацыі будаваліся на падмурках з уласных грамадзян. Урэшце у самыя мірныя часы Расея дазваляе ўласным грамадзянам гібець у жабрацтве й бяспраўнасьці.

Вялікая краіна тая, зь якой хочуць браць прыклад іншыя. З Расеі бралі прыклад толькі Кітай, Карэя ды Куба – ніяк ня ўвесь цывілізаваны сьвет, а нават і наадварот.

І цяпер пералому ў адносінах да ўласнага чалавека не наступіла. Усё астатняе бяз гэтага ні да чаго добрага не прыводзіць. А першае, што губляюць на шляху “ад чалавека” – гэта свабода слова. Калі не лічыць супэрбюджэтных шоў, дык расейская тэлевізія ўжо цалкам ператварылася ў БТ. Прапаганда заняла месца навін. Спачатку Мядзьведзеў, потым Пуцін, потым – кепскія Ўкраіна і Грузія, і па ўсім сьвеце – катастрофы, катастрофы, катастрофы. Дыктары зрываюцца на крык, рэпарцёры гуляюць у паэтычны слэм, а ты сочыш, як па экране паўзе дохлая муха.

Дык вось што я хацеў сказаць. Можа быць, нашым ужо й хопіць мучыць нас гэтай высокай нотай? Пасадзіце ў Панараме не зьмяіную галоўку, а нармальнага вядоўцу, які будзе без істэрыкі распавядаць пра падзеі дня. І помніце, што зь сёньняшняй сваёй манерай вы, па-першае, выглядаеце блякла на тле расейскіх калег, а па-другое, зьмяншаеце ўражаньне ад выступаў Прэзыдэнта. Пакіньце яму высокую “сі”, а самі ставайце на цьвёрдую “до”. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика