102 гады таму выйшаў першы нумар "Нашай Нівы"
23 ноября 2008 Общество
Наша Ніва 102 гады таму, 23 лiстапада 1906 г. (10 лiстапада паводле юльянскага календара) выйшаў першы нумар "Нашай Нiвы". Усяго за рэдактарствам Вольскага, Уласава i Купалы (г.зн. да жнiўня 1915 г.) выйшла 412 нумароў. З 1909 па 1914 гг. у год выходзiла максiмальная колькасць нумароў, як для штотыднёвiка: па 52 нумары. Наступ нямецкiх войскаў у 1915 г. перапынiў выхад выданьня. Брэнд "Наша Нiва" адрадзiўся ў 1920 г., а канчаткова - у 1991 г. У траўнi гэтага году споўнiлася 17 год адроджанаму ў 1991-м выданьню. Нiбыта i пабiты рэкорд першай "Нашай Нiвы". З другога ж боку, акупанты пакуль не наступаюць нi з Захаду, нi з Усходу - каб выданьне спынiлася:) Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 ноября 2008 Общество Наша Ніва 102 гады таму, 23 лiстапада 1906 г. (10 лiстапада паводле юльянскага календара) выйшаў першы нумар "Нашай Нiвы".Усяго за рэдактарствам Вольскага, Уласава i Купалы (г.зн. да жнiўня 1915 г.) выйшла 412 нумароў.
|
|