У Мiнску адбудзецца ''Дзень Максiма Багдановiча''
28 ноября 2008 Культура
Тузін гітоў 10 сьнежня на сцэне Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбудзецца прэм’ера незвычайнай пастаноўкі. Кіраўнік фольк-тэатру "Госьціца" Ларыса Сімаковіч задумала нешта надзвычайнае — у яе музычна-плястычным спэктаклі "Дзень Максіма Багдановіча" спалучаюцца танец, аўтэнтыка, высокая паэзія і нават рэп - і рок-музыка. У пастаноўцы возьмуць удзел акторы беларускіх тэатраў, гурты "Клясік-Авангард", "Ліцьвінскі хмель", In Search For і нават N. R. M. у поўным складзе, а ролю Максіма Багдановіча выканае акторка Сьвятлана Зелянкоўская. Ларыса Сімаковіч мяркуе, што калі несьвядома, то на падсьвядомым узроўні беларускаму гледачу абрыдлі заезжыя "прарокі", за якіх ён плоціць немалыя грошы: "На нашай зямлі хапае прарокаў", — кажа яна. Музычна-плястычная пастаноўка Ларысы Сімаковіч завецца "Дзень Максіма Багдановіча". Паводле задумы аўтаркі, паэт праходзіць празь дзевяць містэрыяў разам з пэрсанажамі сваіх вершаў — русалкамі, вадзянікамі, лесунамі. У кожным акце будуць свае героі, прычым зусім нечаканыя. Так, Багдановіч сустрэнецца з Моцартам і Сальеры, вулічнымі рэп-выканаўцамі, рэжысэрам Пінігіным і нават з гуртом N. R. M., які поўным складам таксама задзейнічаны ў пастаноўцы. Музыкі будуць граць ужывую і ўжо развучылі некалькі песень на вершы паэта. Цікава, што ўласна ў ролі Багдановіча выступіць акторка Сьвятлана Зелянкоўская. "Як акторка я бы магла сыграць каго заўгодна, але павінна быць прычына. І тут яна ёсць, — кажа Сьвятлана. — Тут няма такога акцэнту, што Багдановіча грае жанчына. У мастаку і паэту сумяшчаецца як жаночае, так і мужчынскае". Пастаноўкі Ларысы Сімаковіч праходзяць звычайна толькі адзін раз. Так было яшчэ з адным экспэрымэнтальным спэктаклем "S-музыка" паводле паэмы Якуба Коласа. Сама Ларыса кажа, што яе спэктаклі не паўтараюцца, бо яна не адчувае спрыяньня, але пры гэтым ўдзячная, што ёй прынамсі не замінаюць увасабляць свае ідэі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 ноября 2008 Культура Тузін гітоў 10 сьнежня на сцэне Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбудзецца прэм’ера незвычайнай пастаноўкі. |
|