Чэлентана пяе пра Чарнобыль
28 ноября 2008 Культура
Барыс ЖАЎТКОЎ, МЫ Славуты італьянскі акцёр і спявак выпусціў у продаж свой двайны альбом. У першай частцы сабраныя хіты, якія добры вядомы ўжо некалькім пакаленням прыхільнікаў яго творчасці. Другая частка альбома - песні пратэсту. Адрыяна Чэлентана - вядомы змагар за чысціню навакольнага асяроддзя. Таму першай кампазіцыяй з “экалагічнага” цыклу стала ўсім вядомая "Хлопец з вуліцы Глюк". На другім дыску змешчаная працяглая і змрочная сюіта “Sognando Cernobyl” ("Бачачы ў сне Чарнобыль”). Сам спявак у інтэрв'ю “La Stampa” патлумачыў, што на “сацыяльныя песні” яго натхняе тое, што зараз адбываецца ў грамадстве - захаванне смяротнага пакарання, забруджанне навакольнага асяроддзя ядзернымі адкідамі, наўмысныя лясныя пажары. "Фактаў вельмі шмат, - кажа Чэлентана. - Але калі казаць канкрэтна пра песню "Бачачы ў сне Чарнобыль”, то падставаю дзеля яе стварэння стала абсалютна безадказнае рашэнне ўраду пра будаўніцтва новых атамных электрастанцый. У падмурку ўсяго ляжыць несумленнасць чалавека, якая не можа не палохаць. Шлях, які абрала чалавецтва, непазбежна прывядзе да бездані. А цяпер яшчэ і клімат звар’яцеў”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 ноября 2008 Культура Барыс ЖАЎТКОЎ, МЫ Славуты італьянскі акцёр і спявак выпусціў у продаж свой двайны альбом. |
|