Прэзідэнт Беларусi вызвалiў ад пасад А. Шчурко, В. Фiлiстовiча, В. Мельнiкава i Л. Іванчыкаву
Прэзідэнт Беларусi вызвалiў ад пасад А. Шчурко, В. Фiлiстовiча, В. Мельнiкава i Л. Іванчыкаву
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка вызвалiў ад займаемых пасад чатырох супрацоўнiкаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў. Адпаведныя ўказы кiраўнiк дзяржавы падпiсаў 28 лiстапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідэра. Генерал-маёр мiлiцыi Аляксандр Шчурко вызвалены ад пасады першага намеснiка мiнiстра ўнутраных спраў — начальнiка крымiнальнай мiлiцыi. Генерал-маёр мiлiцыi Вiктар Фiлiстовiч вызвалены ад пасады намеснiка мiнiстра ўнутраных спраў — начальнiка галоўнага ўпраўлення кадраў (статс-сакратара). Палкоўнiк мiлiцыi Вiктар Мельнiкаў вызвалены ад пасады начальнiка Дэпартамента фiнансаў i тылу МУС, палкоўнiк мiлiцыi Лiдзiя Iванчыкава — ад пасады начальнiка Дэпартамента па грамадзянству i мiграцыi МУС. У адпаведнасцi з указамi ўсе яны залiчаны ў распараджэнне мiнiстра ўнутраных спраў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка вызвалiў ад займаемых пасад чатырох супрацоўнiкаў Мiнiстэрства ўнутраных спраў. Адпаведныя ўказы кiраўнiк дзярж |
|