У рыма-каталікоў пачынаецца Адвэнт
30 ноября 2008 Общество
Наша Ніва Адвэнт — час радаснага чакання Нараджэння Хрыста — сёлета распачаўся ў нядзелю 30 лістапада. У Каталіцкім Касцёле Адвэнт (з лац. adventus — чаканне, прыйсце) распачынае літургічны год. У першыя вякі хрысціянства Адвэнт працягваўся толькі два тыдні, аднак, падчас Пантыфікату папы Грыгорыя Вялікага гэты перыяд павялічыўся да чатырох тыдняў, да 25 сьнежня, паведамляе сайт catholic.by. Урад зрабіў у гэтым годзе выдатны падарунак вернікам, якія сьвяткуюць Божае Нараджэньне (Раство) паводле грыгарынскага календара. Сьвяты будуць доўжыцца чатыры дні, да 28 сьнежня. Самы час праведаць бацькоў, родных, блізкіх, дарагіх. Да ўсіх можна пасьпець. У праваслаўных вернікаў пост піліпаўскі пост пачаўся 27 лістапада, у грэка-каталікоў - 15 лістапада. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 ноября 2008 Общество Наша Ніва Адвэнт — час радаснага чакання Нараджэння Хрыста — сёлета распачаўся ў нядзелю 30 лістапада.У Каталіцкім Касцёле Адвэнт (з лац. adventus — чаканне, прыйсце) распачынае літургічны год.
|
|