У Віцебску віч-інфіцыраваныя згулялі у футбол з медыкамі
30 ноября 2008 Общество
Ядвіга Сташэўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Сёння у Віцебску адбылася незвычайная футбольная гульня. Каманда медыкаў сустрэлася з камандай людзей, якія жывуць са СНІДам. Такая гульня праводзілася ўпершыню і, на думку адміністратара групы ўзаемадапамогі віцебскай суполкі тых, хто жыве з ВІЧ Алёны Макарэвіч, павінна дапамагчы прыцягнуць увагу да праблем інфіцыраваных. Макарэвіч: "Гэты матч ўнясе сваю лепту у прафілактыку ВІЧ/СНІДу і дапаможа пасябраваць “станоўчым” і “адмоўным” людзям і зразумець, што ўсе мы аднолькавыя незалежна ад таго, хто мае які вынік імунаферментнага аналізу, мы ўсе жывем нармальна і добра ставімся адно да аднаго". У камандзе медыкаў былі не толькі тыя, хто непасрэдна працуе з інфіцыраванымі, але і ўсе жадаючыя - тэрапеўты, хірургі Адзін урач нават прывёў сваю дачку-падлетка, якая пажадала ўзяць удзел у гульні. Каманда інфіцыраваных таксама была разнастайнай. Каб не адкрываць таямніцу дыягназу, у яе ўвайшлі не толькі тыя, хто з’яўляецца носьбітам вірусу імунадэфіцыту, але і іх сябры, знаёмыя, родныя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 ноября 2008 Общество Ядвіга Сташэўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі Сёння у Віцебску адбылася незвычайная футбольная гульня. |
|