21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дакота заспявае на адборы да "Еўрабачання" па-беларуску

26.08.2009 14:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 декабря 2008 Калейдоскоп
Даніла Стрыжак, Еўрапейскае радыё для Беларусі Знакамітая спявачка ў апошні дзень падала заяўку на беларускі адбор да “Еўрабачання”. А заспяваць нечакана вырашыла на роднай мове. Тэкст для новага хіта Дакоты напісаў вядомы паэт Глеб Лабадзенка.

Падача заявак на “ЕўраФэст” завяршылася ў мінулы аўторак 25 лістапада. Да апошняга дня не было вядома, ці возьме ўдзел у конкурсе спявачка Дакота, адна з асноўных фаварытак.

У інтэрв’ю "Еўрарадыё" месяц таму яна пакрыўдзілася на беларускіх чыноўнікаў ад культуры, якія адмыслова яе не падтрымліваюць. Хоць у той жа Расіі 18-гадовая Дакота напраўду папулярная артыстка з мноствам фанклубаў у дзясятках гарадоў. Аднак паўдзельнічаць у беларускім адборы яе пераканалі прадзюсеры і расійскі Першы канал, з якім у спявачкі падпісаны кантракт.

Дакота: “Я пабачыла, што за маёй спінай такая падтрымка, і вырашыла паспрабаваць. Песня ўжо амаль гатовая. Я праспяваю ад імя ўсіх дзяўчат і нявест, якія не дачакаліся каханых з вайны. Музыку напісала я, а тэкст - беларускі паэт Глеб Лабадзенка. У яго словы я дадала нешта ад сябе, атрымаўся творчы тандэм”.

Расійскія прадзюсеры падтрымалі ідэю Дакоты, а сама спявачка мяркуе, што надышоў час паказаць Еўропе, што ў нас ёсць родная мова і на ёй можна спяваць прыгожыя песні.

“У мінулым годзе я была на “Еўрабачанні” ў Бялградзе, - узгадвае Дакота. - Тады я пачула нямала прыгожых песень на розных мовах свету. Краіны прадстаўлялі свае культуры, свае мовы. І мне стала крыўдна, што беларусы увесь час спяваюць па-англійску, бо найперш трэба паказаць сваю родную мову”.

Гэта не першая беларускамоўная песня Дакоты. Высветлілася, што спявачка напісала ўжо не адну кампазіцыю на роднай мове. Але яе фаны пакуль ніводную з іх не пачулі.

Як высветліла "Еўрарадыё", Дакота ледзь не адзіная выканаўца, якая хацела б заспяваць на "Еўрабачанні" па-беларуску. Як паведаміла прадзюсер “Еўрафэста” Анастасія Ціхановіч, сярод заявак пераважаюць песні па-руску і па-англійску.

З асноўных канкурэнтаў Дакоты выступяць Пётр Ялфімаў, Гюнеш, гурт Litesound, Вольга Плотнікава, Аляксандр Патліс і іншыя. Але канкурэнты беларускую мову не выкарысталі.

“Але некалькі беларускамоўных песень усё ж будзе, - кажа прадзюсер Анастасія Ціхановіч. - Хоць вядомыя артысты ў асноўным выбіраюць англійскую мову”.

Такім чынам, упершыню ў гісторыі на “Еўрабачанні” можа прагучаць беларускамоўны суперхіт. Дакота без ваганняў праспявала для "Еўрарадыё" невялікі ўрывак сваёй песні:

Дакота: “Сонца тваім агнём натуе нас на досвітку сусвету,
Дзесьці ідзе вайна, а дзесьці людзі думаюць пра лета.
Можа, ты мой герой, ці ты са мной, ці можа не без рэшты,
Ды кроплі на вагне…"

www.dakota-muz.ru
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 декабря 2008 Калейдоскоп Даніла Стрыжак, Еўрапейскае радыё для Беларусі Знакамітая спявачка ў апошні дзень падала заяўку на беларускі адбор да “Еўрабачання”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика