Прэзідэнт зацвердзiў Палажэнне аб Камiтэце дзяржаўнага кантролю
Прэзідэнт зацвердзiў Палажэнне аб Камiтэце дзяржаўнага кантролю
Прэзiдэнт Беларусi 27 лiстапада падпiсаў указ № 647, якiм зацвердзiў Палажэнне аб Камiтэце дзяржаўнага кантролю. У адпаведнасцi з палажэннем Прэзiдэнт ажыццяўляе агульнае кiраўнiцтва i кантроль за дзейнасцю камiтэта. КДК са згоды кiраўнiка дзяржавы можа ствараць установы i зацвярджаць iх статуты па ўзгадненнi з Прэзiдэнтам. На КДК ускладзены асноўныя задачы па забеспячэннi эканамiчнай бяспекi краiны, выяўленнi сiстэмных парушэнняў гаспадарчага i падатковага заканадаўства, адмоўных тэндэнцый у эканомiцы i сацыяльнай сферы, ажыццяўленне кантролю за прыняццем мераў па дэбюракратызацыi дзяржаўнага апарату. Камiтэту дзяржкантролю прадастаўлены паўнамоцтвы па прыняццi ў межах сваёй кампетэнцыi нарматыўных прававых актаў. Указам таксама рэгулююцца пытаннi кампенсацыi кошту вытворчасцi экспертыз (даследаванняў), праводзiмых па рашэннi органаў Камiтэта дзяржаўнага кантролю, абавязковага дзяржаўнага страхавання супрацоўнiкаў органаў КДК i iншыя пытаннi арганiзацыi дзейнасцi камiтэта. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi 27 лiстапада падпiсаў указ № 647, якiм зацвердзiў Палажэнне аб Камiтэце дзяржаўнага кантролю. У адпаведнасцi з палажэннем Прэзiдэн |
|