У сталіцы — новая схема маршрутаў транспарту
У сталіцы — новая схема маршрутаў транспарту
У сувязi з будаўнiцтвам участка першай лiнii метрапалiтэна ад станцыi "Інстытут культуры" да станцыi "Пятроўшчына" i закрыццём праспекта Дзяржынскага на ўчастку ад вулiцы Алiбегава да праспекта Любiмава з пачатку снежня ў схему маршрутаў сталiчнага камунальнага пасажырскага транспарту ўносяцца змяненнi. Паводле iнфармацыi КУП "Мiнсктранс", зачыняюцца тралейбусныя маршруты № 47 i № 63. Аўтобусныя маршруты №№ 28, 74, 84, 84Д i 90 будуць арганiзаваны: з рухам з боку вулiцы Уманскай — па праспекце Дзяржынскага, вулiцы Алiбегава, праспекце газеты "Звязда", вулiцы Голубева, праспектах газеты "Праўда" i Дзяржынскага; з боку вулiцы Касманаўтаў — па праспектах Дзяржынскага, Любiмава, газеты "Праўда", вулiцы Алiбегава, праспекце Дзяржынскага. Маршруты № 132 i № 542 будуць iсцi па праспекце Дзяржынскага, вулiцы Алiбегава, праспекце газеты "Звязда", вулiцы Голубева, праспектах газеты "Праўда", Любiмава, Дзяржынскага ў абодвух накiрунках. № 30 i № 30Д з рухам: у накiрунку вулiцы Каржанеўскага — па вулiцы Алiбегава, праспектах газеты "Праўда", Любiмава, Дзяржынскага; у накiрунку вулiцы Гарэцкага — па праспектах Дзяржынскага i Любiмава, газеты "Праўда", вулiцы Голубева, праспекце газеты "Звязда", вулiцы Алiбегава. Маршруты №№ 32, 35, 41, 103, 117, 120 будуць iсцi ў абодвух накiрунках па праспекце Дзяржынскага, вулiцах Сямашкi i Чыгуначнай. № 81 — з рухам у абодвух накiрунках па праспекце газеты "Звязда", вулiцы Голубева, праспекце газеты "Праўда", вулiцы Алiбегава, праспектах Дзяржынскага, Жукава, вулiцы Чыгуначнай. Маршруты №№ 96, 96Д, 529 будуць пралягаць у абодвух напрамках па вулiцах Чыгуначнай, Сямашкi, праспектах Любiмава, газеты "Праўда", вулiцы Голубева. № 104 — з рухам у абодвух напрамках па праспектах Любiмава i Дзяржынскага. Маршрут № 81Ш будзе iсцi: з боку ДС "Сямашка" — па вулiцы Сямашкi, праспекце Любiмава, вулiцах Рафiева, Голубева i далей па маршруце; з боку ДС "Малiнаўка-4" — па вулiцы Голубева, праспектах газеты "Звязда" i Любiмава, вулiцы Сямашкi. № 156 — са следаваннем: з боку ДС "Дружная" — па праспекце Дзяржынскага, вулiцы Алiбегава, праспекце газеты "Звязда", вулiцы Голубева, праспектах газеты "Праўда" i Любiмава; з боку МКАД — па праспектах газеты "Звязда", Любiмава, газеты "Праўда, вулiцы Алiбегава, праспекце Дзяржынскага. Схема тралейбусных маршрутаў запланавана наступнай. № 18 будзе iсцi ў абодвух напрамках па вулiцы Ясенiна, праспекце Дзяржынскага, вулiцах Сямашкi, Чыгуначнай, Уманскай, Гурскага, Панамарэнкi, праспекце Пушкiна. № 25 i № 65 — з рухам у абодвух напрамках па праспекце Дзяржынскага, вулiцах Сямашкi i Чыгуначнай. Маршруты №№ 31, 36 i 40 арганiзаваны ў абодвух накiрунках па вулiцы Голубева, праспекце газеты "Звязда", вулiцы Алiбегава, праспекце Дзяржынскага. № 45 — з рухам у абодвух накiрунках па вулiцы Рафiева, праспекце Любiмава, вулiцах Сямашкi i Чыгуначнай. № 36Д i № 53 — з рухам: з боку ДС "Малiнаўка-4" — па вулiцах Рафiева, Алiбегава, праспекце Дзяржынскага i далей па маршруце; з боку ДС "Зялёны Луг — 7" — па праспекце Дзяржынскага, вулiцы Алiбегава, праспектах газеты "Звязда" i Любiмава. № 64 — з рухам у абодвух накiрунках па праспекце Любiмава, вулiцах Сямашкi i Чыгуначнай. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з будаўнiцтвам участка першай лiнii метрапалiтэна ад станцыi "Інстытут культуры" да станцыi "Пятроўшчына" i закрыццём пра |
|