Казулін: Я шукаю працу, але гэта не азначае, што з’еду з краіны
2 декабря 2008 Политика
Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі Экс-кандыдат у прэзідэнты ў размове з Еўрарадыё абверг чуткі пра тое, што ён у пошуках працы можа пакінуць Беларусь. І выказаў шкадаванне, што некаторыя журналісты ў пошуках сенсацыі гатовыя па-свойму інтэрпрэтаваць сказаныя ім словы. Аляксандр Казулін: “Калі журналісты самі нешта прыдумляюць і самі даюць нейкую інтэрпрэтацыю - гэта не вельмі добра. І калі яны шукаюць сенсацыю, альбо ў іх нейкія іншыя мэты, то вельмі шкада. Калі б я хацеў з’ехаць з краіны, то я б з’ехаў тады, калі мне прапанавалася з’ехаць у Нямеччыну. І мне там прапаноўвалася ўсё. Зараз я кажу шчыра - зразумела, што кожны чалавек павінен працаваць. Ні мне, ні маёй дачцэ тут працы не будзе. Так я ім сказаў вельмі спакойна. І што працаваць павінен кожны. Калі яны робяць нейкія свае высновы, то хай і адказваюць! Так, я шукаю такую працу, дзе я магу знайсці сабе прафесійнае прымяненне. Але гэта ні ў якай ступені не азначае, што я збіраюся з’ехаць з краіны”. Палітык не выключае магчымасці таго, што пагодзіцца на прапанову выкладаць дзе-небудзь за мяжой. Але і ў такім выпадку гэта не азначае эміграцыі. Аляксандр Казулін: “Калі я буду абмяркоўваць прапанову такой працы, то, зразумела, я пастаўлю ўмову, каб гэта была такая праца, якая дазваляе быць у сваёй краіне і на нейкі час ехаць туды, дзе павінен працаваць. Прафесійная мая дзейнасць дазваляе мне гэта рабіць. Я планую жыць і працаваць у сваёй краіне”. Абмяркоўваць свой магчымы ўдзел у будучых прэзідэнцкіх выбарах палітык пакуль не захацеў. Сказаў толькі, што і апроч гэтага ў будучым годзе Беларусь чакае шмат важных і цікавых падзей. А на словы некаторых прадстаўнікоў улады наконт таго, што ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах яму не дазволіць судзімасць, параіў не звяртаць увагі. Бо, кажа ён, ніхто ў свой час не верыў і ў тое, што на волю выйдзе раней, а выйшла па-іншаму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 декабря 2008 Политика Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі Экс-кандыдат у прэзідэнты ў размове з Еўрарадыё абверг чуткі пра тое, што ён у пошуках працы можа пакінуць Беларусь. І выказаў шкадаванне, што некаторыя журналісты ў пошуках сенсацыі гатовыя па-свойму інтэрпрэтаваць сказаныя ім словы.Аляксандр... |
|