Чэскі мабільны апэратар Vodafone вывучыў беларускую мову
6 декабря 2008 Информационные технологии
Наша Ніва Чэскі мабільны апэратар Vodafone больш за два месяцы выкарыстоўвае галасавое самаабслугоўванне для сваіх абанентаў, "нагаворанае" таксама й па-беларуску. "Па нумары *77 (самаабслугоўванне для кліентаў) была выкладзеная інфармацыя аб карыстанні абаненцкімі паслугамі на шасці мовах, апроч чэшскай ды ангельскай. Сярод тых моваў ёсць і беларуская", - сказаў прадстаўнік Vodаfonе Лукаш Кропік. "Мы правялі даследаванні, на падставе якіх мы абралі самыя шматлікія меншасці ў Чэхіі, і мы далі загад, каб на мовах гэтых меншасцяў была перакладзена самая выкарыстоўваная інфармацыя аб абаненцкіх паслугах", — тлумачыць ён. Нагадаем, на Беларусі працягваецца грамадзянская кампанія за беларусізацыю мабільнага аператара MTС, арганізуюць якую "Малады Фронт" і "Моладзь БНФ". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 декабря 2008 Информационные технологии Наша Ніва Чэскі мабільны апэратар Vodafone больш за два месяцы выкарыстоўвае галасавое самаабслугоўванне для сваіх абанентаў, "нагаворанае" таксама й па-беларуску."Па нумары *77 (самаабслугоўванне для кліентаў) была выкладзеная інфармацыя аб карыстанні абаненцкімі паслугамі...
|
|