Вядучыя прадпрыемствы Баранавічаў патрапілі пад крызіс
15 декабря 2008 Экономика и бизнес
Іван Юрашчык, Еўрапейскае радыё для Беларусі Кіраўніцтва баранавіцкага прадпрыемства “Гандальмаш” пацвердзіла, што аб’ёмы продажу прадукцыі ў Расію знізіліся ў лістападзе ў 3 разы ў параўнанні з кастрычнікам. У сувязі з гэтым прадпрыемства прастаяла 6 дзён, за якія людзі атрымалі няпоўны заробак. План выкананы на 62%. На заводзе аўтаматычных ліній — недахоп заявак. Звычайна ў апошнія месяцы году — пік заявак, а сёлета мінімум. Нават МАЗ і Мінскі маторны завод адтэрмінавалі свае замовы на паўгода. Тое самае з заводам “Атлант”, які знізіў экспартныя пастаўкі. Кіраўніцтва аўтаагрэгатнага заводу задумваецца пра перапрафіляванне вытворчасці з-за малой колькасці замоваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 декабря 2008 Экономика и бизнес Іван Юрашчык, Еўрапейскае радыё для Беларусі Кіраўніцтва баранавіцкага прадпрыемства “Гандальмаш” пацвердзіла, што аб’ёмы продажу прадукцыі ў Расію знізіліся ў лістападзе ў 3 разы ў параўнанні з кастрычнікам. |
|