В рождественские дни даже сугубо прозаические натуры пробивает на поэзию, нелюдимый дядюшка Скрудж одаряет сироток, подсевший на королевское богатство Кай выплакивает волшебный осколок зеркала, типичный горожанин замедляет шаг и пытается рассмотреть сквозь электрический полог мегаполиса звезды... А что уж говорить о поэтах, особенно молодых. Они всегда готовы к романтике... Звезды, снег, свечи, в идеале — горящий камин... Может быть, их стихи помогут и вам ощутить дух Рождества.
Юрась Нераток
Зiмовы раманс
Я прабачэння не прашу — вiны няма.
i не жартую, як звычайна, я — сур’ёзна.
У родным горадзе маiм
чацвёрты дзень стаiць зiма.
i, як калiсьцi, снежна i марозна.
Гартаю згадкi пра мiнулыя гады,
Якiя страчваюць абрысы ў золкiм ранку.
А iскры снежныя блiшчаць,
нiбы крышталiкi слюды,
Сцюдзёны вецер вее калыханку.
i прамiльгне бескампрамiсны напамiн
Напаўзабытай чорна–белай кiнастужкай...
Калi змiрыўся я з зiмой
i перастаў палiць камiн,
Вы прыляцелi лёгкакрылай птушкай!
Мы з вамi сёння ў безразважнасцi ў гасцях:
Два чалавекi на бялютка–зыркiм фоне.
Вы так шукалi цеплынi —
я вас сагрэю на грудзях
i пакармлю цукеркамi з далонi.
Я прабачэння не прашу — вiны няма.
i, шчыра кажучы, яны даўно не ў модзе!
Хай будзе вецер i мароз,
хай не канчаецца зiма,
Хай не сыходзiць снег, хай не сыходзiць...
Мiкола Кандратаў
* * *
Калядны снег злятае на далонь,
У зморшчынках тваiх — яго святло.
Нiбы анёла белае крыло
Нарэшце спаталенне нам дало.
i мы нiбы вяртаемся назад,
Ад сумных недарэчнасцей i страт,
Бы Ева i Адам — у райскi сад,
У свята цудадзейнае Каляд,
Дзе познiх дзён не змелена мука,
Дзе мары серабрацца, як луска,
Ледзь чутна шчасця плешчацца рака,
Дзе — у маёй руцэ твая рука.
* * *
Пра тоеснасць свету i кожнага ў iм,
бы кроплi, люструючы зоры,
азёры нам сведчаць адбiткам сваiм.
На тое, напэўна, й азёры.
Загадка жанчыны ўкладае тамы —
з рабрыны яна цi з раслiны —
ды ў кожнай жанчыне люструемся мы.
На тое, напэўна, й жанчыны.
А сонца на небе — адбiткам Тварца,
законам бясконцае Моўчы
само адбiваецца ў столькiх вачах.
На тое, напэўна, i вочы.
Мiльёны прамоў нарадзi ў галаве —
пры ўсiм не абвергнеш жаданнi
таго меркавання, што створаны свет
трымаецца адлюстраваннем.
Новiк Юлiя
***
Не шукай сябе у вершах, не шукай.
Сёння вершам льецца вечар цераз край.
Замiгцела недзе зорка, не твая.
Захацелася напiцца з ручая.
З ручая самоты вернай i чужой.
Стаць бы раптам каралеўнай за мяжой.
За мяжой маны i смутку, на краю,
Дзе спявае вецер песню мне сваю.
Вершы стукаюцца ў дзверы — не пушчу.
«Вершам можаце не верыць!» — закрычу.
Закрычу i раптам цiха, нi душы.
Не штурхаюць i не просяць — да мяжы.
Усевалад Гарачка
* * *
1.
Вершы, што злятаюць з маiх губ,
Як з галiнаў птушкi,
Не крануўшыся нават душы,
Вершы,
Што бяруцца знекуль,
Нiбы з неба снег,
На якi не ступала нага.
Вершы, прыгожыя халодныя вершы.
2.
Вершы,
Нябачныя лётаюць у паветры,
Шукаюць месца,
Куды зручней прызямлiцца —
Дзе на белай паперы
Адарваць сабе крылы.
Маргарыта Аляшкевiч
* * *
На крылах цiшынi злятае снежань,
крадзецца да канапы белы кот —
прыйшоў на пругкiх лапах новы год
i побач лёг глядзець, як лепiць вежы
завея–волатка. Вакол яе вальсуюць
сланяты, не шкадуючы пуант.
Ад ветракоў шалее Расiнант,
мчыць за аблокi, што зiме пасуюць —
на белай шыi мяккiх перлiн нiзка.
А як расчэпiцца, дык паляцяць унiз,
загрукацяць на дах i на карнiз.
Глядзi, мой кот. Вясна яшчэ не блiзка.
Вiка Трэнас
Прыпавесць
Ты, верная,
не спала па начах.
Плылi перад вачыма
карцiнкi з выстаўкi
ўнiз па цячэннi Леты.
Ты ў соты раз заходзiла ў раку,
вылоўлiвала згадкi, а яны
цяклi скрозь пальцы.
Тваё жыццё — то плыткi, то глыбокi сум
плюс сума папярэднiх жыццяў.
Ты, шчырая,
свайго iмя ў газетных загалоўках баялася.
Цi шчасце жыць з распранутай душой?
Яна сатканая з пяшчоты,
бы скура немаўляцi,
i мае дзiўнаваты прысмак
цi то крывi, цi то сакуры. А насамрэч смак вершаў,
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.