БАТЭ — 64‑ты клуб у свеце
8 января 2009 Спорт
Наша Ніва Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) распаўсюдзіла рэйтынг-ліст найлепшых клубаў свету за мінулы год. У спіс уключаныя больш за 350 камандаў. Найлепшы клуб 2008 году, гэта пераможца чэмпіянату Англіі-2008 і мінулай Лігі чэмпіёнаў "Манчэстар Юнайтэд". На другім месцы мюнхенская "Баварыя", у дзесятцы таксама: "Ліверпуль", "Барселона", "Бока Хуніорс", "Чэлсі", "Рома", "Эстудіантэс", "Фіярэнціна", "Сан‑Паўлу". Турынскі "Ювэнтус" - 14-ты. Найлепшы з клубаў поставецкай прасторы — "Дынама" Кіеў. Украінцы — 17‑я, данецкі "Шахцёр" — 28‑мы, "Зеніт" — 39‑ты, мадрыдскі "Рэал" — 48‑мы. Барысаўскі БАТЭ, што сёлета ўзяў удзел у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, - на 64‑м месцы. Гуляў у адной групе з "Рэалам", "Ювэ" і "Зенітам". Мы следам за "Удынэзэ" і бразільскім "Сантасам" і апярэджваем бельгійскі "Стандард". Хто за намі? Маскоўскі ЦСКА — 67‑мы, самы на сёння багаты клуб свету "Манчэстар Сіці" (69‑ты), "Тотэнхэм Хотспур" — 73‑ці, "Эвертан" — 79‑ты, ПСВ - 87-мы, "Аякс" — 88‑ты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 января 2009 Спорт Наша Ніва Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) распаўсюдзіла рэйтынг-ліст найлепшых клубаў свету за мінулы год.У спіс уключаныя больш за 350 камандаў.Найлепшы клуб 2008 году, гэта пераможца чэмпіянату Англіі-2008 і мінулай Лігі чэмпіёнаў "Манчэстар Юнайтэд".На другім месцы...
|
|