21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крызісу няма. Валюты ў абменніках - таксама

26.08.2009 15:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

8 января 2009 Экономика и бизнес
Сяргей Астраўцоў, Андрэй Белагубаў, Вячаслаў Кулік, Казімір Яноўскі, Радыё Свабода У абменных пунктах многіх гарадоў Беларусі нестае валюты. Як сьведчаць паведамленьні карэспандэнтаў “Свабоды”, каб набыць даляры і эўра, людзям даводзіцца займаць чаргу задоўга да адкрыцьця абменьнікаў. Але набыць валюту ўдаецца ня кожнаму.

МАГІЛЁЎ

Сёньня найдаўжэйшая чарга ў Магілёве была ля абменьніка ў цэнтральным магілёўскім унівэрмагу. Паводле назіраньняў журналіста Андрэя Белагубава, парадак ля абменьніка пільнуюць ахоўнікі.

У спадарыні каля абменьніка пытаюся: “Ці ёсьць у абменьніку валюта?”

Спадарыня: “Была і скончылася. Аднак была”.

Карэспандэнт: “А ці шмат хацелі яе ўзяць?”

Спадарыня: “Шмат. Я ўжо стаю хвілінаў трыццаць. Аднак раніцай тут вялікі натоўп стаяў”.

Да гутаркі далучыўся мужчына. Ён кажа, што пасьпеў у цэнтры аббегчы чатыры абменныя пункты, але нідзе не набыў патрэбнай сумы:

Няма валюты, нават і зь беларускімі рублямі праблема

“Няма нідзе. Кажуць, нават і беларускіх рублёў няма”.

Набыць валюту не ўдалося і яшчэ адной спадарыні. Яна паведамляе, што ўжо стамілася абыходзіць абменьнікі:

Спадарыня: “Так, нідзе няма”.

Карэспандэнт: “Шмат хацелі набыць?”

Спадарыня: “Не, няшмат. Хацелі проста набыць у сувязі з рознымі чуткамі”.

Адразу ж пасьля дванаццатай гадзіны абменьнік ля абласной управы Нацыянальнага банку зачыніўся. Згодна з шыльдай — “з-за тэхнічных праблемаў”.

ГОМЕЛЬ

У абменных пунктах Гомелю валюты хапае для продажу толькі на першыя гадзіны працы. Пазьней набыць даляры й эўра можна толькі “з колаў”: адзін чалавек здае, іншы набывае. У асаблівым дэфіцыце ў абменьніках — амэрыканская валюта. Вось што кажа малады чалавек, які ў пошуках валюты абышоў на прывакзальнай плошчы абменьнікі Беларусбанку, Белпрамбудбанку і Белаграпрамбанку:

“Даляры хацелі купіць. Няма! Трэці ўжо абменьнік. Няма нідзе ні даляраў, ні эўра!”

БЕРАСЬЦЕ

Жыхары Берасьця ў тэлефанаваньнях на “Свабоду” скардзяцца, што попыт на валюту зашкальвае. На чыгуначным вакзале ўтвараецца нават тузаніна. Няма валюты і ў райцэнтрах вобласьці. Вось што паведамляе слухач “Свабоды” Станіслаў Халадовіч з Івацэвічаў:

Кліенты банкаў забіраюць беларускія рублі

“У мясцовым “Белаграпрамбанку” восем пунктаў абмену валюты. Гатоўкі няма ў ніводным. Вядома, што людзі абураюцца.

Пераважна ў Івацэвічах сёньня кліенты банкаў здымаюць беларускія грошы. Хутчэй за ўсё, гэтыя грошы ўкладаюць у тавары”.

ГОРАДНЯ

У Горадні ў некаторых банках можна яшчэ купіць эўра. З далярамі — цяжэй: людзі чакаюць, калі хто іх здасьць. Курс такі: даляр — купля 2655 рублёў, продаж — 2708; эўра — купля 3610, продаж — 3720 рублёў. Меркаваньні гарадзенцаў:

Спадар: “Проста будзе падвышэньне з наступнага месяца. Курс будзе недзе 3100 рублёў прыблізна, арыенціровачна. Я хачу даляры набыць — лічыцца, што выгадней. Я нядаўна браў у Доме сувязі,толькі там былі даляры, ды й то драбяза. А абышоў у цэнтры — нідзе не было.”

Карэспандэнт: “А пасьля сьвята падкінулі валюты?”

Спадар: “Наўрад. Проста людзі здаюць валюту, па меры здачы зьяўляецца”.

Карэспандэнт: “Тут вось чарга каля пятнаццаці чалавек. Гэта — абменны пункт абласнога аддзяленьня Нацбанку на вуліцы генэрала Карбышава”.
 
Теги: Курсы валют, Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 января 2009 Экономика и бизнес Сяргей Астраўцоў, Андрэй Белагубаў, Вячаслаў Кулік, Казімір Яноўскі, Радыё Свабода У абменных пунктах многіх гарадоў Беларусі нестае валюты.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика