Клецкі апазіцыянер трапіў у кнігу рэкордаў за колькасць крымінальных спраў
11 января 2009 Общество
Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларускі апазіцыянер з Клецка Сяргей Панамароў трапіў у зборнік рэкордаў Расіі 2008-га года. За актыўную палітычную дзейнасць супраць яго 6 разоў распачыналі крымінальную справу па чатырох артыкулах, інфармуе сайт Аляксандра Мілінкевіча. Гэта “самая вялікая ў СНД колькасць крымінальных спраў за палітычную апазіцыю”, адзначаецца ў зборніку. Сяргей Панамароў раней быў мастаком-дызайнерам. У Клецку ў яго была ўласная майстэрня. У 2005 годзе ўлады забралі яе і пад’явілі пазоў на 9 мільёнаў рублёў. Застаўшыся без працы, Панамароў пачаў займацца журналістыкай і выдаваць штодзённік “Бойкі Клецк”. Акрамя таго ён з’яўляецца рэгіянальным каардынатарам Руху “За Свабоду” і мясцовым кіраўніком Партыі БНФ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 января 2009 Общество Еўрапейскае радыё для Беларусі Беларускі апазіцыянер з Клецка Сяргей Панамароў трапіў у зборнік рэкордаў Расіі 2008-га года. |
|