21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Урад запрасіў Літвіну і Сярэдзіча ў Каардынацыйную раду па СМІ

26.08.2009 15:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 января 2009 Общество
Зміцер Панкавец, Наша Ніва 16 студзеня старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанне Літвіной, а таксама галоўнаму рэдактару "Народнай волі" Іосіфу Сярэдзічу было афіцыйна прапанавана ўвайсці ў склад грамадскай каардынацыйнай рады ў сферы масавай інфармацыі.

"Напярэдадні да мяне патэлефанаваў міністар інфармацыі сп.Русакавіч, які звярнуўся з падобнай прапановай. А ў пятніцу быў атрыманы афіцыйны ліст з Савету міністраў", — кажа І.Сярэдзіч.

Галоўны рэдактар "Народнай волі" прыняў без асаблівых роздумаў гэтую прапанову.
"А якія падставы адмаўляцца? Калі нешта не спадабаецца, то заўсёды можна махнуць рукой і сысці",
— кажа ён.

Іосіф Сярэдзіч яшчэ не ведае, якія менавіта пытанні будуць разглядацца падчас працы рады. "Паколькі гэтая рада грамадская, то, натуральна, ніякія законапраекты мы прымаць не будзем. Я іду туды з канкрэтнымі прапановамі. Найперш мяне абурае тое, што нават праз 10 гадоў любы валацуга можа падаць у суд на газету, калі пабачыць там нейкую абразу на сябе. Гэтае становішча мяне хвалюе найбольш", — кажа І.Сярэдзіч.

"Быў бы ідэальны варыянт, калі б рада (калі яна будзе на нешта ўплываць) прыняла да разгляду пытанне роўных эканамічных умоваў для СМІ рознай формы ўласнасці, доступу да інфармацыі,
прывядзення ў адпаведнасць з міжнароднымі нормамі і стандартамі закона "Аб СМІ", калі б у паўнамоцтвах рады былі такія пытанні, як перарэгістрацыя, стварэнне цывілізаванага медыярынку… Але ўсё гэта пакажа час", — прыводзіць словы Жанны Літвіной сайт БАЖу.

Загад аб стварэнні каардынацыйная рада па СМІ быў падпісаны яшчэ напрыканцы кастрычніка. Асноўнымі задачамі рады з’яўляюцца: каардынацыя ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сферы масавай інфармацыі; забеспячэнне правільнага прымянення норм закона "Аб СМІ"; разгляд спрэчных пытанняў, датычных прымянення гэтага закона і іншага заканадаўства ў сферы СМІ.

Запрашэнне Літвіной і Сярэдзіча вельмі нагадвае ўваходжанне Яраслава Раманчука і Андрэя Вардамацкага ў міжведамасную працоўную па краінавым маркетынгу.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 января 2009 Общество Зміцер Панкавец, Наша Ніва 16 студзеня старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанне Літвіной, а таксама галоўнаму рэдактару "Народнай волі" Іосіфу Сярэдзічу было афіцыйна прапанавана ўвайсці ў склад грамадскай каардынацыйнай рады ў сферы масавай інфармацыі."Напярэдадні да мяне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика