Старшыня Партыі БНФ збіраецца ў адстаўку
16 января 2009 Политика
Анастасія Зелянкова, Салідарнасць Фото - photo.bymedia.netЯк стала вядома “Салідарнасці”, старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі плануе пакінуць сваю пасаду. Калі гэта адбудзецца і якім будзе сцэнар абрання новага кіраўніка, стане вядома ў суботу, 17 студзеня, на пасяджэнні сойма Пра сваё жаданне сысці з пасады старшыні Лявон Баршчэўскі заявіў яшчэ на мінулым сойме. Прычынай такога рашэння было названа жаданне больш актыўна ўключыцца ў барацьбу на пост кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ. Усе падрабязнасці працэдуры свайго сыходу старшыня абяцаў агучыць на наступным сойме, гэта значыць, заўтра 17 студзеня. “Салідрнасць” паспрабавала даведацца ў Лявона Баршчэўскага, калі ён усё ж такі плануе пакінуць сваю пасаду. — Пра гэта яшчэ рана гаварыць, — адрэзаў кіраўнік партыі. — Але ж вы збіраліся прадставіць свой план ужо заўтра на сойме? — Вось заўтра і паглядзім. Сцэнар змены кіраўніка партыі можа мець некалькі варыянтаў. Так, напрыклад, Баршчэўскі можа не спяшацца зараз пакідаць сваю пасаду, а прызначыць праз некалькі месяцаў выбары новага кіраўніка і ўласнаручна перадаць яму ўладу. У выпадку, калі старшыня прыме рашэнне сысці адразу, выконвыючым яго абавязкі можа стаць былы кіраўнік партыі Вінцук Вячорка, які зараз з’яўляеца першым намеснікам старшыні. Сярод магчымых тэрмінаў бліжэйшых перавыбараў кіраўніка называюць май і чэрвень. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 января 2009 Политика Анастасія Зелянкова, Салідарнасць Фото - photo.bymedia.netЯк стала вядома “Салідарнасці”, старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі плануе пакінуць сваю пасаду.
|
|