Гусi-гусi, га-га-га!
Гусi-гусi, га-га-га!
Вядома кожнаму, якiя галасiстыя i асцярожныя гэтыя свойскiя птахi. Не дарэмна ж яны выратавалi Рым, калi ў горад знянацку iмкнулiся прабрацца ворагi. Такi гогат узнялi, што абаронцы крэпасцi прачнулiся i ўзялiся за зброю. Вось так бы i тым пяцi пёрыстым аднаго гамяльчанiна, якi паставiў iх на адкорм на сваёй дачы ў адной з вёсак Рагачоўскага раёна, гвалт узняць. Маўляў, да старога Новага года выдатная закусь будзе, думаў гаспадар. Усёй сям’i i родзiчам хопiць. Не дачакаўся чалавек гэтага моманту. Бо, аказваецца, нейкiя зламыснiкi таго ж самага хацелi. Прабраўшыся на дачу, тыя нiбы загiпназавалi гусак i пакiдалi iх у мяшкi. Такiм жа спосабам знiклi пяць трусоў з дваровай прыбудовы жыхара вёскi Даўгалессе Гомельскага раёна. Тыя, праўда, па сваёй прыроднай натуры i не маглi падаць голас, але гэта не перашкодзiла мiлiцыi знайсцi зладзюжку. Дыетычным прадуктам вырашыла паласавацца раней асуджаная жыхарка гэтага ж населенага пункта. Нехта паквапiўся на 20 курэй-нясушак i на 7 качак пенсiянеркi з вёскi Каменка таго ж Рагачоўскага раёна. Яны ў адну са студзеньскiх начэй знiклi з незамкнёнага хлеўчука гаспадынi. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядома кожнаму, якiя галасiстыя i асцярожныя гэтыя свойскiя птахi. Не дарэмна ж яны выратавалi Рым, калi ў горад знянацку iмкнулiся прабрацца ворагi.
|
|