21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На што разлічваў Нацбанк год таму і што выйшла

26.08.2009 15:10 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

22 января 2009 Экономика и бизнес
Сямён Печанко, Наша Ніва Памер золатавалютных рэзерваў, напрыклад, чакаўся на канец 2008 году на ўзроўні $5,5 млрд, атрымалі ж толькі 3 мільярды.

Згодна з асноўнымі накірункамі грашова‑крэдытнай палітыкі на 2008 год рост валавога ўнутранага прадукту павінен быў скласці 11%. Па выніках году гэты паказчык апынуўся на 1% меншым - і ён яшчэ можа быць перагледжаны ў бок змяншэння пасля таго як будуць дакладна вядомыя вынікі працы сельскай гаспадаркі ў 4-м квартале.

Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) краіны на канец году паводле нацыянальнай методыкі прагназаваліся на ўзроўні $5,5 млрд. Сусветны фінансавы крызіс парушыў гэтыя прагнозы — па стандартах МВФ на 1 студзеня 2009 года ЗВР склалі $3061,1 млн.

Адмоўнае сальда замежнага гандлю прагназавалася ў памеры ‑$1,4 млрд, аднак па стане на лістапад 2008 году яго памер дасягнуў амаль 4 мільярдаў. Менавіта неабходнасцю ратавання айчынных экспарцёраў абгрунтавалі ўлады надзвычай непапулярную меру — аднаразовую дэвальвацыю рубля, праведзеную акурат на навагоднія святы.

Інфляцыя планавалася ў межах 6‑8%, аднак па выніках мінулага году яе памер больш чым удвая перавысіў мінімальны прагназаваны паказчык — 13,3%.

Стаўка рэфінансавання 17 снежня 2008 году ўзнялася да 12%, а з пачатку 2009 году да 14% супраць прагназаваных 7‑9%.

Такім чынам Нацбанк спрабаваў ажывіць зацікаўленасць насельніцтва да банкаўскіх дэпазітаў. З гэтай жа прычыны выраслі і стаўкі гадавых па тэрміновых укладах. Згодна планаў памер працэнтных ставак па крэдытах для нефінансавага сектара мусілі скласці 10‑12% гадавых. Выйшла ж так, што працэнтныя стаўкі па крэдытах на нерухомасць выраслі ў сярэднім да 20-25%, на набыццё аўто — да 30%. Варта адзначыць, што большасць беларускіх банкаў прыпынілі на няпэўны час выдачу крэдытаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 января 2009 Экономика и бизнес Сямён Печанко, Наша Ніва Памер золатавалютных рэзерваў, напрыклад, чакаўся на канец 2008 году на ўзроўні $5,5 млрд, атрымалі ж толькі 3 мільярды.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика