21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

“Тузін гітоў” выдаў найлепшае за год на CD ды анансаваў усебеларускі рок-фэст

26.08.2009 15:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27 января 2009 Культура
TUT.BY Першы музычны інтэрнэт-партал Беларусі “Тузін Гітоў” адзначыў пяцігоддзе існавання  мультымедыйнай CD-складанкай “Прэм’ер Тузін 2008”. На кружэлку патрапілі 42 лепшыя беларускія кампазіцыі, якія наведвальнікі сайту і прафесійныя эксперты адбіралі цягам усяго 2008 году.

“Прэм’ер Тузін 2008”, які чакаюць у продажы напрыканцы студзеня, ужо чацвёрты па ліку справаздачны дыск для інтэрнэт-парталу. Па традыцыі песні на ім падзеленыя на дзве секцыі. Першая 12-ка вызначаная выніковым слухацкім галасаваннем у хіт-парадзе “Тузін Гітоў”, які эксперты называюць самым аўтарытэтным у краіне. Побач з вядомымі выканаўцымі (Лявон Вольскі, j:Морс, Neuro Dubel, IQ 48,:B:N:, “Сьцяна”) у дванадцадцы дэбютавалі малыдыя Таццяна Беланогая, Nevma, Jab Club ды інш. У дадатак да аўдыё-трэкаў на дыску змешчаныя яшчэ 30 найцікавых кампазіцыяў году ў фармаце MP3.

“У параўнанні з трыма папярэнімі складанкамі “Прэм’ер Тузін 2008” вылучаецца найбольшай стылёвай (ад альтэрнатыўнай і поп-музыкі да фолку) і геаграфічнай разнастайнасцю. Гэтак у першыню за чатыры гады ў спіс лепшых трапіў гурт з Польшчы”, — адзначыў ан прэс-канферэнцыі ў Мінску каардынатар праекту Сяргей Будкін.

Акрэсліваючы далейшыя перспектывы “Тузіну Гітоў”, ягоны выдавец Вецер Механічны паабяцаў далейшае развіццё сэрвісаў парталу і пашырэнне магчымасцяў: “Мы абавязкова будзем удасканальваць тэхнічны бок праекту, павялічваць ягоную інтэрактыўнасць. Да таго ж плануем звярнуць увагу ў бок беларускамоўнага відэа".

Што да прыбытковасьці “ТГ”, ягоныя аўтары не пераследуюць ніякіх камерцыйныя мэтаў. “Нас цалкам задавальняе валанцёрскі фармат, які дазваляе папулярызаваць актуальную беларускамоўную музыку і заахвочваць да праслухоўвання беларускіх твораў як мага большую колькасць людзей у Беларусі і за яе межамі”, — падкрэсліў Вецер Механічны. Гэтак на партале апроч беларускамоўнай сёння працуюць навігацыйныя версіі на ангельскай, польскай, украінскай, расейскай і шведскай мовах.

Апроч складанкі каманда “Тузіна” падрыхтавала прыхільнікам беларускай мызыкі яшчэ адзін сюрпрыз. Як паведаміў нязменны вядоўца радыёпраграмы “Тузин гітоў” на “Радыё Рацыя”, лідэр гурта “Палац” Алег Хаменка сёлета партал не будзе мець дачынення да “Рок-каранацыі”, якая з наступнага году страціць прыстаўку “Рок”. Затое ўвесну пры падтрымцы “Тузіна Гітоў” у Беларусі мае адбыцца маштабны рок-фэст, на якім плануецца выступленне найлепшых беларускіх выканаўцаў актуальнай музыкі. “Мы вырашылі перахапіць сцяг і стварыць рэспубліканскі рок-фэст. Разлічваем правесці яго ў фармаце open-air напрыканцы траўня пад Мінскам. У хуткім часе спадзяемся скончыць перамовы і ўзгадненні ды агучыць інфармацыю”. -  паабяцаў Хаменка. 

Медыйны інтэрнэт-праект “Тузін Гітоў”, створаны для папулярызацыі найперш альтэрнатыўнай беларускамоўнай музыкі, вядзе адлік з кастрычніка 2003 г. Апроч аўтарытэтнага хіт-параду і штогадовых CD-рэлізаў, "ТГ" змяшчае найбуйнешы легальны каталог беларускамоўных песень у фармаце MP3, апошнія навіны айчыннай альтэрнатыўнай музыкі, рэцэнзіі на альбомы і Залу славы беларускага рок-н-ролу… За пяць гадоў яго наведала болей за мільён чалавек. У хіт-парадзе і спецпраектах парталу было прадстаўлена больш за 450 беларускіх песень, якія былі спампаваныя болей за 1,5 млн разоў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 января 2009 Культура TUT.BY Першы музычны інтэрнэт-партал Беларусі “Тузін Гітоў” адзначыў пяцігоддзе існавання  мультымедыйнай CD-складанкай “Прэм’ер Тузін 2008”. На кружэлку патрапілі 42 лепшыя беларускія кампазіцыі, якія наведвальнікі сайту і прафесійныя эксперты адбіралі цягам усяго 2008 году. “Прэм’ер Тузін 2008”,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика