1 лютага Купалаўскі тэатр пакажа "Паўлінку" ў гонар народнага артыста Паўла Кармуніна
28 января 2009 Культура
Белорусские новости 1 лютага ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў гонар народнага артыста Беларусі Паўла Кармуніна, якому 28 студзеня споўнілася б 90 гадоў, будзе сыграны спектакль "Паўлінка", у якім выдатны артыст шмат гадоў выконваў ролю Сцяпана Крыніцкага. У файе тэатра ў гэты вечар будзе дэманстравацца відэафільм аб Паўле Кармуніне, таксама будзе арганізавана фотавыстаўка, прысвечаная творчасці славутага купалаўца. Павел Васільевіч Кармунін нарадзіўся ў вёсцы Вялікія Ключы Зеленадольскага раёна Татарскай АССР. Сцэнічную дзейнасць пачаў пад час Вялікай Айчыннай вайны ў складзе франтавых брыгад мастацкай самадзейнасці. У 1946 годзе быў запрошаны ў трупу тэатра Савецкай ваеннай адміністрацыі ў Берліне, дзе працаваў да 1950 года. У той жа год быў прыняты акцёрам у Казанскі драматычны тэатр імя В.Качалава. У 1963 годзе Павел Васільевіч здымаецца ў беларускай кінастужцы "Рагаты бастыён", пасля чаго акцёра адразу запрашаюць у трупу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, дзе ва ўсю моц і глыбіню раскрываецца ягоны вялікі талент. Творчая індывідуальнасць Паўла Васільевіча Кармуніна вызначалася надзвычайнай прыроднай арганікай, яркай самабытнасцю, тонкім адчуваннем сцэны, пачуццём трагічнага і камічнага. Гэта быў артыст неабмежаваных творчых магчымасцяў, які дасканала валодаў усімі нюансамі акцёрскай прафесіі і лёгка, з натхненнем ствараў яркія і запамінальныя сцэнічныя вобразы. У гісторыю беларускага акцёрскага мастацтва ўвайшлі ролі, створаныя П.Кармуніным: Іліко ("Я, бабуля, Іліко і Іларыён" Н.Думбадзе і Р.Лордкіпанідзе), Кропля ("Канстанцін Заслонаў" А.Маўзона), Лука ("На дне" М.Горкага), Кічкайла ("Амністыя" М.Матукоўскага), Чарнушка ("Людзі на балоце" паводле І.Мележа), Навум ("Характары" В.Шукшына), Мацей ("Апошні шанц" В.Быкава), Кудасаў ("Пагарэльцы" А.Макаёнка), Зазыба ("Плач перапёлкі" І.Чыгрынава), Лявон Зяблік і Сцяпан Крыніцкі ("Раскіданае гняздо", "Паўлінка" Я.Купалы), Бацька ("Парог" А.Дударава), Карыцын-старэйшы ("Жыццё Карыцына" А.Паповай), Ферапонт ("Тры сястры" А.Чэхава) і шмат іншых. З 1963 года П.Кармунін плённа здымаецца ў кіно, якое прынесла акцёру ўсесаюзную славу. Сярод лепшых фільмаў з яго удзелам: "Красная плошча", "Я родам з дзяцінства", "Людзі на балоце", "Подых навальніцы, "Паводка", "Бацька і сын", "У блакітным стэпе", "Адны", "Соль зямлі", "Будні крымінальнага вышуку", "Шлях да сэрца" Каля 60 мастацкіх фільмаў захавалі яркі, індывідуальны вобраз беларускага артыста. У 2002 годзе ў 80-гадовым узросце П.Кармунін выходзіў на родную сцэну ў спектаклі "Страсці па Аўдзею", дзе бліскуча і трапятко выконваў ролю бацькі Аўдзея, якая, на жаль, стала апошняй у творчым жыцці акцёра. Як напамін усім нам гучала са сцэны яго малітва пра дабрыню, любоў і міласэрнасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 января 2009 Культура Белорусские новости 1 лютага ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў гонар народнага артыста Беларусі Паўла Кармуніна, якому 28 студзеня споўнілася б 90 гадоў, будзе сыграны спектакль "Паўлінка", у якім выдатны артыст шмат гадоў выконваў ролю Сцяпана Крыніцкага.
|
|