"Прессбол" такі паедзе на Зімовыя гульні ў Ванкувер
10 февраля 2009 Спорт
Наша Ніва Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі зацвердзіў сёння спіс айчынных друкаваных СМІ для працы на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году, што пройдуць у канадскім Ванкуверы, паведамляе sport.belta.by. У іх лік увайшлі па адным пішучым журналісту (катэгорыя Е) ад інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА, газетаў "Советская Белоруссия", "Рэспублiка" і "Спортивная панорама". Апроч таго, БЕЛТА і "Прессбол" змогуць направіць на Гульні сваіх фотакарэспандэнтаў (катэгорыя Ер). Таксама НАК вырашыў звярнуцца ў Міжнародны алімпійскі камітэт з просьбай выдзеліць дадатковыя квоты аднаго пішучага карэспандэнта для беларускамоўнай газеты "Звязда" і аднаго фотакара для "Советской Белоруссии". Такім чынам, выканкам НАК, разгледзіўшы рэкамендацыю пастаяннай камісіі НАК, паседжанне, якой было ў студзені, зрабіў адну змену. Месца фотакарэспандэнта "Спортивной панорамы" аддадзена "Прессболу". "У заяўцы "Прессбола" ёсць просьба аккрэдытаваць у якасці фотакарэспандэнта Вячаслава Федарэнкава, што мае досвед працы на зімовых Гульнях‑2006 у Турыне", — патлумачыў прэс‑сакратар НАК Пётр Рабухін. Гэта пажаданне было выканана. Мяркуецца, што Вячаслаў Федарэнкаў, які з’яўляецца шэфам аддзела хакею, зможа выконваць функцыі як пішучага, так і фотажурналіста. Тэлежурналісты атрымліваюць асобную аккрэдытацыю. XXI зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 12 па 28 лютага 2010 года. Нагадаем, што 30 студзеня камісія па СМІ Міністэрства спорту не задаволіла заяўку найбуйнейшай спартыўнай газеты краіны "Прессбол" на акрэдытацыю на зімовыя Алімпійскія гульні ў канадскім Ванкуверы. Гэтае рашэнне і павінен быў зацвердзіць выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
10 февраля 2009 Спорт Наша Ніва Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі зацвердзіў сёння спіс айчынных друкаваных СМІ для працы на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году, што пройдуць у канадскім Ванкуверы, паведамляе sport.belta.by.У іх лік увайшлі па адным пішучым журналісту (катэгорыя Е) ад інфармацыйнага... |
|