21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыма Купалаўскага Ганна Хітрык абвясціла вайну папсе

26.08.2009 15:21 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11 февраля 2009 Культура
Павал Касцюкевіч, Наша Ніва На Малой сцэне к/з "Мінск" адбыўся "Фестываль нікчэмнасцяў" — вясёлы капустнік, Ганна Хітрык нар. у 1980. Адна з вядучых акторак Купалаўскага тэатру. Працуе ў тэатры з 2001 г.

Сыграла шараг роляў у знакавых спектаклях ("Паўлінка", "Ідылія", "Балада пра каханне", "Дзікае паляванне караля Стаха", "Сымон‑музыка"). Салістка папулярнага гурту "Дзецідзяцей".у якім бралі ўдзел маладыя акторы некалькіх мінскіх тэатраў. Тое, з чаго хочацца смяяцца, ды ўсё неяк ніхто не смяшыць — агрэсія папсы, спецыфіка беларускай моўнай і культурнай сітуацыі, — у "Фестывалі" было прэпараванае і прадстаўленае на публічны агляд. На сцэне танчылі робаты, поўзалі гаваркія чарвякі, адбываўся сеанс сувязі з імператарам Сусвету, ставіўся грандыёзны, супер‑пупер, мюзікл з выпадковымі акторамі, і на прыдуркавата‑аблегчанай версіі ангельскай мовы паказвалася казка "Царэўна‑жабка".

З арганізатаркай "Фестывалю", акторкаю Купалаўскага і салісткай гурту "Дзецідзяцей" Ганнай Хітрык гутарыць карэспандэнт "НН".

НН": Ганна, Ваш капуснік так і просіцца, каб яго купіў які‑небудзь тэлеканал, зрабіў з "Фестывалю нікчэмнасцяў" выдатную гумарыстычную перадачу…

Ганна Хітрык: Баюся, што шмат хто, калі б убачыў такое па тэлебачанні, проста не скеміў бы, што гэта сцёб. На жаль, калі гаворка ідзе пра папсу, не ўсе разумеюць іронію. Калі я слухаю папсу па радыё, дык мяне бяруць смехі, а, скажам, таксоўшчыку побач няўцям, што тут такога камічнага. "Ты не похож на Гоголя и даже на Гюго". Людзі не дурныя, проста прывыклі. Бо творцы музыкі ўсё ўтрыравалі, утрыравалі і давялі да абсалютнай дурніны. А спявачцы ў сваю чаргу было ўсё адно, пра што яна будзе спяваць, яна была шчаслівая, што ёй даюць выйсці на сцэну.

"НН": Попс наступае?

ГХ: Папса ўжо прашылася да нас. Праз тэлевізар, праз радыё, праз рынгтоны. Ты і не хочаш, а табе: "Паглядзі, паглядзі, паглядзі! На, на, на!" Спярша ты з ёй ваюеш: "Не хачу, не хачу, не хачу!" А яна гне на свой капыл: "Як табе гэта можа не спадабацца?! А ну паглядзі цяпер мой кліп 150 разоў!" Сілы няроўныя — мусіш скарыцца: "Ат, валяйце". Мы і хацелі паказаць гэты наступ у "Фестывалі нікчэмнасцяў". Менавіта пра гэта наша сцэнка "Шоу‑балет "Мяса" [загадкавая шамаханская царыца‑танцоўшчыца і два ампірныя янычары танчаць палка без сэнсу і ладу — кар.]. І двойчы на біс выходзім, хаця нас ніхто не запрашае. Нашыя сцэнкі з папсой не столькі камічныя, колькі пазнавальныя. Не здзіўлюся, калі нашую песню "На барбузінах" пра Наташку, якая сышла, можа ўзяць у ратацыю якая‑небудзь FM‑станцыя.

"НН": Можа, такая культурная сітуацыя склалася, і ўсё тут?

ГХ: Ніякая гэта не сітуацыя! Усё ўпіраецца ў таго, хто вырашае, што круціць па радыё і тэвэ. Цяпер фармат такі: каб дайшло да самага дурнога. Каб, барані Божа, хто не дапяў бы. Нудзіць ад гэтага, такое ўражанне, што творцы перасталі думаць, выдумляць. Але ж я ведаю, у нашай краіне процьма таленавітых людзей: шмат гуртоў, якія граюць цікава, закранаюць нейкія стрункі тваёй душы. Але на скрыні па‑ранейшаму — майка Gucci і кабрыялет. Нейкая дурнота засела, і ёй самой падабаецца, ці што… І ў "Фестывалі нікчэмнасцяў" мы намагаемся давесці, што так быць не павінна. Глядзіш — пачуўшы "хіты" нашага саматужнага гурту "Пігмаліёны", які чыноўнік і абурыцца: "Слухайце, такую ж лухту слухаюць мае дзеці! Трэба з гэтым нешта рабіць!" Або дыджэй, убачыўшы наша прадстаўленне, схопіцца за галаву: "О, Госпадзе, што ж стаўлю ў эфір!" Упэўненая — культура пераможа.

"НН": Расіяне, старанна вымаўляючы беларускае "дз" і запінаючыся на "ч", з камічнай сардэчнасцю дзеляцца з гледачом, як яны прыйшлі да беларушчыны і чаму захапляюцца ёй, — гэта сюжэт вашай сцэнкі "Клуб Sunshine". Што гэта, іронія?

ГХ: Самаіронія. Трэба нешта рабіць і з беларускай культурай ды мовай. Усе сёння кажуць: "Мы — беларусы!", але сэнсам гэта не напаўняецца. Дык мы хоць так, іранічна, заявілі. Мы ж самі як мае быць па‑беларуску не размаўляем. Немагчыма ж сказаць неўзвычаеным людзям: "А цяпер давайце ўсе будзем размаўляць па‑беларуску". Але можна: "Сябры! Мы жывем так і так: беспрасвеціца. Думайце, рашайце самі, што далей". У сцэнцы, дзе казка "Царэўна‑жабка" распавядаецца на спрошчанай ангельскай, а пры канцы Іван‑царэвіч ад нястачы ангельскіх словаў пачынае праклінаць Кашчэя Неўміручага па‑беларуску і той памірае ад сілы словаў, падкрэсліваецца, што ад ангельскіх жартаў мы смяемся, а беларускай не разумеем. Я, вядома, не месія. Як акторцы мне не хочацца, каб людзям пасля маіх выступаў было некамфортна. І чым выкрываць заганы наўпрост, дык мы з калегамі зрабілі, што ўмелі: вясёлае прадстаўленне.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 февраля 2009 Культура Павал Касцюкевіч, Наша Ніва На Малой сцэне к/з "Мінск" адбыўся "Фестываль нікчэмнасцяў" — вясёлы капустнік, Ганна Хітрык нар. у 1980.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика