21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мартынаў супраць Weissrusland

26.08.2009 15:22 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

13 февраля 2009 Политика
Алена Струве, Радыё Свабода Сергей Мартынов. Фото: telegraf.byЗнакавы дзень - міністр замежных справаў Беларусі зрабіў ветлівую заўвагу нямецкаму журналісту падчас прэс‑канферэнцыі ў Берліне, калі той ужыў варыянт назвы нашай краіна Weissrussland.

"We are not Weissrussland, we are Be‑la‑rus", заўважыў кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства Сергей Мартынаў.

Паўтарагадзінная сустрэча з беларускім міністрам, якая была арганізаваная Нямецкім таварыствам знешняй палітыкі ў прэзідэнцкім гатэлі Adlon, праводзілася на англійскай мове.

Як пішуць нямецкія выданні, за гэты час адбылося тое, што раней было немагчыма. Не было сказана нічога пра "апошнюю дыктатуру Еўропы", размова ішла пра новыя перспектывы дачыненняў паміж Беларуссю і ЕС.

Адказваючы на пытанне журналіста, які ўжыў слова Weissrussland, Мартынаў падкрэсьліў, што Беларусь (Be‑la‑rus) ніколі не прасіла саступак як міласціны, а прапаноўвала сябе ў якасці партнёра. Калі краіна геаграфічна "ўціснутая" паміж Расіяй і ЕС, y яе не застаецца іншага выбару, як дбаць пра добрыя дачыненні з абодвума партнёрамі.

Паводле нямецкага выданьня Neues Deutschland, кіраўнік беларускага МЗС — колішні выпускнік МГИМО, які валодае выдатнай англійскай мовай і мае досвед амбасадарскай працы ў шэрагу краін — зрабіў уражанне ўпэўненага ў сабе чалавека, які "адыгрывае ролю беларускага ледаколу".

Берлінскае выданне Tageszeitung дае, аднак, іншую ацэнку сустрэчы. Газета яе характарызуе як "флірт Мінска з заходнім партнёрам". Той, хто ведае рэальную беларускую ўнутрыпалітычную сітуацыю, не можа пазбавіцца пачуцця скепсісу. Гэтае пачуццё застаецца, нягледзячы на ўсё цяперашнія заляцанні Беларусі да ЕС, піша аўтар артыкула.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 февраля 2009 Политика Алена Струве, Радыё Свабода Сергей Мартынов.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика