Беларускiя манеты — лепшыя ў ЗША
14 февраля 2009 Культура
Iгар ГРЫШЫН, Звязда У чарговы раз памятныя манеты Нацыянальнага банка Беларусi сталi пераможцамi на мiжнародным конкурсе "Манета года 2009", арганiзаваным амерыканскiм выдавецтвам "Краузе Паблiкейшнс": на гэты раз у дзвюх намiнацыях. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч, у конкурсе прымалi ўдзел манеты, якiя датаваныя 2007 годам. У намiнацыi "Лепшая каралеўская манета" журы пальму першынства прысудзiла сярэбранай манеце "Масленiца" серыi "Святы i абрады беларусаў", а ў намiнацыi "Самая натхняльная манета" — манеце "Крыж Ефрасiннi Полацкай", мастаком якiх з’яўляецца Святлана Заскевiч. У гэтым прэстыжным мiжнародным конкурсе Нацыянальны банк Беларусi ўпершыню ўзяў удзел у 2005 годзе. I даволi паспяхова: тады тытул "Манета года 2005" заваявала сярэбраная памятная манета "Беларускi балет". Яна ж перамагла ў намiнацыi "Манета з лепшым мастацкiм рашэннем". Сярэбраная памятная манета "Нацыянальны парк "Нарачанскi". Лебедзь-шыпун" была прызнана лепшай у намiнацыi "Каралеўская манета". У 2007 годзе памятная манета "Вялiкдзень" перамагла ў намiнацыi "Манета з лепшым мастацкiм рашэннем". Мiж iншым, конкурс быў заснаваны 20 гадоў таму i арганiзаваны з мэтай удасканалення дызайну, спосабаў збыту, павышэння эстэтычнай каштоўнасцi i якасцi чаканкi сучасных манет. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 февраля 2009 Культура Iгар ГРЫШЫН, Звязда У чарговы раз памятныя манеты Нацыянальнага банка Беларусi сталi пераможцамi на мiжнародным конкурсе "Манета года 2009", арганiзаваным амерыканскiм выдавецтвам "Краузе Паблiкейшнс": на гэты раз у дзвюх намiнацыях.Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар галоўнага...
|
|