Ім сняцца сны пра Беларусь
Ім сняцца сны пра Беларусь
"Нам сняцца сны пра Беларусь" — пад такой назвай выйшла нядаўна арыгiнальная кнiжка ў мiнскiм выдавецтве "Кнiгазбор". У яе ўвайшлi юначыя вершы i iншыя матэрыялы (аўтабiяграфiя, лiсты i iнш.) незаслужана рэпрэсаванага ў 1948 годзе i рэабiлiтаванага пасля смерцi былога дырэктара Пугачоўскай НСШ Валожынскага раёна Кастуся Рагойшы (1921—1964), а таксама эсэ i ўспамiны былога выкладчыка матэматыкi i дэкана Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Я. Купалы Антося Рагойшы (1925—2007). Кнiжка, укладзеная iх родным пляменнiкам лiтаратуразнаўцам В. П. Рагойшам, дасць магчымасць сённяшняму маладому чытачу даведацца пра шэраг цiкавых момантаў з жыцця сялян заходнебеларускай вёскi (Пярэжары, Ракаў) пры Польшчы, пры "тых саветах" i ў час нямецка-фашысцкай акупацыi, пра сам род Рагойшаў — тыповы беларускi сялянскi род. У кнiгу ўключаны ўспамiны пра аўтараў кнiгi, iх блiзкiх родзiчаў i сяброў. Несумненную цiкавасць выклiчуць i фотаздымкi на васьмi старонках уклеек, разгорнуты "Каментар" з шэрагам невядомых раней архiўных дакументаў i дакладнай бiблiяграфiяй. Асноўны пафас кнiгi — любоў да роднага кута i ўсёй Беларусi, iмкненне сумленна i самааддана паслужыць ёй. Што, дарэчы, хораша выказаў Кастусь Рагойша ў адным са сваiх вершаў: Iншай прагi не знаю Й не зазнаю ў жыццi: Толькi б роднаму краю Працаваць i служыць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Нам сняцца сны пра Беларусь" — пад такой назвай выйшла нядаўна арыгiнальная кнiжка ў мiнскiм выдавецтве "Кнiгазбор". У яе ўвайшлi
|
|