21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Генадзь Давыдзька гатовы ўзначаліць мінкульт

26.08.2009 15:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 февраля 2009 Культура
Дар’я ПАЎЛІЧ, Svabodaby.net У артыстычных колах ужо не першы тыдзень абмяркоўваюць мажлівага кандыдата на пасаду міністра культуры Беларусі. Калі верыць кулуарным размовам, цяперашняга міністра Уладзіміра Мацвейчука можа змяніць акцёр і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька.

— Чуткі аб маім прызначэнні міністрам культуры ходзяць ужо два гады, — даў свой каментар інтэрнэт-газеце “Тут і цяпер” Генадзь Давыдзька. — Так, я даўно знаходжуся ў рэзерве на гэтую пасаду, але ў цяперашні час я дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Калі да мяне паступіць афіцыйная прапанова ўзначаліць Міністэрства культуры, з вялікім задавальненнем пагаджуся, бо ведаю, што трэба рабіць на згаданай пасадзе, хварэю за культуру, люблю яе. Але афіцыйных прапаноў пакуль не было…

ПОГЛЯД З БОКУ

Валеры Мазынскі: “Міністр павінен хоць штаны адпрасаваць, калі на сцэну выходзіць…”

Вядомы беларускі тэатральны рэжысёр Валерый Мазынскі добра ведае Генадзя Давыдзьку. Але лічыць, што яму не варта быць міністрам культуры.

— Генадзь Давыдзька быў добрым артыстам, — выказвае сваю думку нашаму выданню Валерый Яўгенавіч. — І больш нічога пра яго сказаць не магу. У рэшце рэшт, якая мне розніца, хто будзе сядзець у крэсле міністра культуры — Давыдзька ці Мацвяйчук? На мой погляд, у беларускай культуры гэта нічога не зменіць, бо Давыдзька будзе рабіць тое, што яму скажуць. Калі ў яго і ёсць нейкія ідэі, то рукі ў яго, хутчэй за ўсё, будуць звязаны.

Дый за час свайго дэпутацтва Генадзь Давыдзька не праявіў сябе як чалавек, які дбае пра беларускае, пра мову, пра нашы вечная каштоўнасці. Я асабіста не чуў, каб дэпутат Давыдзька выступіў з нейкай глабальнай ініцыятывай, якая паўплывала б на нацыянальную культуру. Такога не было. Былі толькі нейкія несур’ёзныя дробязі. Увогуле, хто б ні прыйшоў на гэтую пасаду — усё будзе несур’ёзна.

Як я стаўлюся да дзеючага міністра культуры? Ён проста ніякі. Ён і не міністр нават. Тым больш не міністр культуры! Бо міністр павінен хоць штаны адпрасаваць, калі на сцэну выходзіць…

Разумны чалавек на пасаду кіраўніка міністэрства культуры сёння не пойдзе. Культура ў Беларусі заўсёды была апошнім ці перадапошнім радком. Цяпер нават спорт вырваўся наперад, а культура… Відаць, чынавенства лічыць, што і без яе можна нармальна існаваць. Людзі ад культуры гэта разумеюць, пачынаюць задаваць непрыемныя пытанні, чым выклікаюць раздражненне ў высокіх начальнікаў.

Але калі Давыдзька хоча быць міністрам культуры, дык няхай ідзе. Ён ужо шмат чаго рабіў: і спектаклі ставіў, і законы пісаў. Хоча пакіраваць — няхай кіруе. Аднак мне здаецца, што гэта нічога не дадасць беларускай культуры, нічога не зменіць. Горш пры Давыдзьку таксама, мяркую, не стане. Ён усё ж такі настырны і хваткі хлопец, але ўсё залежыць ад таго, у які бок ён пачне хватаць…

Сяргей Ззаконнікаў: “Я міністра культуры бачыў толькі па тэлебачанні…”

Вядомы беларускі пісьменнік, лаўрэат Дзяржпрэміі Сяргей Законнікаў кажа, што сапраўдным міністрам культуры мог бы стаць беларускі паэт-класік, дыпламат Генадзь Бураўкін. Але яму трэба было прапанаваць гэтую пасаду шмат гадоў таму.

— Генадзя Давыдзьку я ведаю даўно, некалькі разоў нават глядзеў перадачу “Белорусское времечко”, вядучым якой ён з’яўляецца, — кажа ”Тут і цяпер” Сяргей Іванавіч. — А цяперашняга міністра культуры я на ўласныя вочы ніколі не бачыў, толькі па тэлебачанні.

Які міністр культуры ўвогуле патрэбны Беларусі? Я заўсёды кажу: нічога не будзе, пакуль не зменіцца ўлада. Пакуль не будзе перамен на самым версе, мы не зможам паправіць справы ні ў адной галіне, у тым ліку (а можа, і найбольш) у культурнай.

Міністр жа павінен быць, перш за ўсё, дасведчаным чалавекам. Усе міністры культуры, якія былі на маіх вачах, пачынаючы ад Юрыя Міхневіча, працавалі з пераменным поспехам, але і сярод іх не было вельмі яркай асобы.
Думаю, выразным міністрам культуры мог бы быць Генадзь Мікалаевіч Бураўкін. Упэўнены на 100 працэнтаў, што ён для культуры Беларусі зрабіў бы тое, што трэба. Але сёння Бураўкін адмовіўся б ад такой прапановы, бо і час прайшоў, і ён у такім узросце, калі міністэрскую работу трэба не пачынаць, а завяршаць…

Сёння ты каго хочаш зрабі міністрам, але ён усё роўна нічога не зменіць. Яшчэ раз кажу: трэба мяняць уладу. Але я не зайздрошчу таму, хто прыйдзе потым на пасаду не толькі міністра культуры, але і кіраўніка дзяржавы. Працаваць давядзецца, закасаўшы рукавы…
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 февраля 2009 Культура Дар’я ПАЎЛІЧ, Svabodaby.net У артыстычных колах ужо не першы тыдзень абмяркоўваюць мажлівага кандыдата на пасаду міністра культуры Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика