21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Маладыя беларускія гурты выступяць разам з польскімі зоркамі

26.08.2009 15:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 февраля 2009 Культура
Сымон Каліза, Еўрапейскае радыё для Беларусі 22 сакавіка ў Варшаве адбудзецца штогадовы канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”.

Канцэрт стаў традыцыйным і праходзіць штогод у Варшаве напярэдадні альбо адразу пасля беларускага дня незалежнасці 25 сакавіка. Яго арганізатарам выступае польская ініцыятыва “Вольная Беларусь”.

Напачатку канцэрт быў задуманы як месца, дзе беларускія музыкі, якія не маюць магчымасці выступаць у Беларусі, спяваюць разам з польскімі артыстамі. Але хутка набыў форму музычнага інфармацыйна-забаўляльнага мерапрыемства, якое наведваюць ад пяці (у 2006 годзе) да 15 тысяч (у 2008 годзе) палякаў і беларусаў.

Акрамя музычнага складніка, на канцэрце таксама паказваюцца кароткія фільмы, што адлюстроўваюць палітычную ды сацыяльную сітуацыю ў Беларусі.

У гэтым годзе фармат правядзення мерапрыемства ўжо папярэдне вызначаны. Замест грандаў айчыннага гэтым разам на канцэрце зайграюць маладыя беларускія гурты.

Расказвае Ясь Віснеўскі, каардынатар сёлетняй падрыхтоўкі канцэрту.

Ясь Віснеўскі: “Маем на 100% пацверджаныя беларускія гурты “Далі” і “Мёд”. Яны зайграюць паўнавартасны канцэрт перад тэлевізійнай часткай — для гледачоў, што прыйдуць на пляц. Пасля яны будуць выступаць у частцы сцэнарнай разам з іншымі польскімі і беларускімі гуртамі. Таксама праводзім размову з іншымі новымі, маладымі, свежымі беларускімі гуртамі, на якіх мы таксама разлічваем”.

Што датычыцца польскіх гуртоў, спадар Віснеўскі патлумачыў, што іх спісы таксама ўзгадняюцца. Папярэдне ёсць згода такіх музыкаў, як Ліпінскі, Бялеўскі, Наталля Пшыбыш, Тымон Тыманьскі, Адась Новак і іншыя. Усе гэтыя артысты атаясамліваюцца ў Польшчы з незалежнай сцэнай, і менавіта таму былі выбраныя для ўдзелу ў канцэрце.

Ясь Віснеўскі: “Гэта артысты, якія атаясамляюцца з незалежнай сцэнай і гарантуюць высокі мастацкі ўзровень ўсяго мерапрыемства”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 февраля 2009 Культура Сымон Каліза, Еўрапейскае радыё для Беларусі 22 сакавіка ў Варшаве адбудзецца штогадовы канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”.Канцэрт стаў традыцыйным і праходзіць штогод у Варшаве напярэдадні альбо адразу пасля беларускага дня незалежнасці 25 сакавіка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика