21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гісторык Алесь Белы прэзентаваў тры кнігі па традыцыях беларускай кухні

26.08.2009 15:24 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 февраля 2009 Культура
Марат Гаравы, БелаПАН Вечарам 20 лютага ў сядзібе доктара гістарычных навук Алеся Белага "Марцінова Гусь" у вёсцы Малая Люцінка Валожынскага раёна Мінскай вобласці адбылася прэзентацыя трох выданняў навукоўца па традыцыях беларускай кухні, якія выйшлі ў 2009 годзе.

Гісторык прадставіў ілюстраваную "Энцыклапедыю беларускай кухні", якая ўключае каля 1.400 артыкулаў з рэцэптамі (выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі", Мінск), "Belarusian Cookbook" — англамоўную павараную кнігу, у якую ўвайшлі 190 рэцэптаў і кароткія гісторыка-культурныя нарысы аб асноўных стравах і кампанентах (выдавецтва "Hippocrene Books publishers", Нью-Йорк), і ілюстраваны зборнік "Наша страва. Сапраўдная беларуская кухня" з серыі "Кнігарня "Наша ніва" (выдавецтва "Логвінаў", Мінск).

Апошняя кніга складзена з культуралагічных эсэ, гістарычных анекдотаў, рэцэптаў і іншых пазнавальных публікацый пра найбольш знакавыя стравы і кампаненты беларускай кухні. Аўтары зборніка прадставілі традыцыйныя нацыянальныя супы, стравы з мукі і круп, бульбы, садавіны і агародніны, мяса і рыбы, а таксама малочныя прадукты, "каланіяльныя" тавары, рэгіянальную кухню і алкагольныя напоі.

Як зазначыў вучоны, кнігі з'яўляюцца вынікам яго 10-гадовых даследаванняў мінулага і сучаснага беларускай кухні, яе месца ў гісторыі і культуры нацыі. Паводле яго слоў, выданні дапамогуць сучаснікам далучыцца да традыцыі не толькі як чытачам, але і як кулінарам-практыкам і чараўнікам, бо гэтыя кнігі не столькі расказваюць пра ўласна стравы, колькі пра той міфалагічны і гістарычны кантэкст, што робіць падрыхтоўку і ўжыванне ежы высокай культурай.

Сям'я вучонага пачаставала ўдзельнікаў прэзентацыі нацыянальнымі стравамі і напоямі, у тым ліку крамбамбуляй і журавінавым морсам, крупнікам з мясам і грыбамі, свіной рулькай з чарнаслівам, варанай бульбай з селядцом і запечаным гусаком з хрэнам, а музыканты Дзмітрый Сідаровіч і Ілья Арыстаў выканалі аўтарскія песні, беларускія мелодыі і пазнаёмілі ўдзельнікаў прэзентацыі са старадаўнімі народнымі танцамі.

А.Белы вывучае ўплыў заходнееўрапейскіх культурных, тэхналагічных і эканамічных рэалій на фарміраванне матэрыяльнай і духоўнай культуры Літвы і Беларусі. Ён аўтар больш чым 100 работ у навуковых часопісах і энцыклапедыях.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 февраля 2009 Культура Марат Гаравы, БелаПАН Вечарам 20 лютага ў сядзібе доктара гістарычных навук Алеся Белага "Марцінова Гусь" у вёсцы Малая Люцінка Валожынскага раёна Мінскай вобласці адбылася прэзентацыя трох выданняў навукоўца па традыцыях беларускай кухні, якія выйшлі ў 2009 годзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика