У напісанні II Агульнанацыянальнай дыктоўкі ўзялі ўдзел паслы Швецыі і Украіны
21 февраля 2009 Общество
Марат Гаравы, БелаПАН 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, паслы Швецыі і Украіны ўзялі ўдзел у напісанні II Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі ў мінскім офісе "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Пасля дыктоўкі, тэкст якой чыталі намеснікі старшыні ТБМ Алена Анісім і Людміла Дзіцэвіч, пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан зазначыў, што сваім удзелам у акцыі ён жадае паказаць інтарэс да "вельмі своеасаблівай і прыгожай беларускай мовы, на якой неабходна размаўляць". "Я буду рады, калі сваім прыкладам кагосьці змагу падштурхнуць да ўжывання беларускай мовы", — сказаў пасол. Паводле слоў дыпламата, удзел у дыктоўцы дазваляе яму глыбей пазнаёміцца з асаблівасцямі беларускай мовы і тэкстамі беларускай літаратуры. Як зазначыў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы, людзі павінны берагчы і ніколі не забываць родную мову, якой Усявышні надзяліў кожны народ. "Родную мову мы атрымалі ад дзядоў і прадзедаў і павінны як мінімум перадаць яе нашчадкам. І хоць я знаходжуся за межамі Украіны, мне прыемна адчуваць, што і ў Беларусі ёсць мае аднадумцы. Яны думаюць па-беларуску, як і я — па-ўкраінску", — падкрэсліў І.Ліхавы. Навучэнец былога Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа Марцін Русецкі назваў удзел у дыктоўцы сваім абавязкам, а таксама пасільным унёскам у святкаванне дня роднай мовы. Ліцэіст мае намер пастаянна ўдзельнічаць у гэтай акцыі. Алена Анісім і Людміла Дзіцэвіч уручылі паслам падзякі за подпісам старшыні ТБМ Алега Трусава. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 февраля 2009 Общество Марат Гаравы, БелаПАН 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, паслы Швецыі і Украіны ўзялі ўдзел у напісанні II Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі ў мінскім офісе "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". |
|