У Полацку праспект Маркса перайменуюць у праспект СкарыныУ Полацку праспект Карла Маркса, магчыма, атрымае імя Францыска Скарыны. Як паведаміла намеснік кіраўніка аддзела ідэалагічнай работы Полацкага гарвыканкама Алена Астапава, зараз праводзіцца работа па падрыхтоўцы да перайменавання чатырох вуліц старажытнага горада. Мэр Полацка Уладзімір Тачыла, які днямі адзначыць дзесяцігоддзе сваёй працы на гэтай пасадзе, прапанаваў змяніць назву цэнтральнага праспекта горада, каб ушанаваць памяць знакамітага земляка Францыска Скарыны. Абмяркоўваецца таксама змена назвы вуліцы Энгельса, плануецца вярнуць ёй былую назву Наддзвінская. Калі гэтыя назвы будуць падтрыманы большасцю палачан, новыя шыльды на дамах могуць з’явіцца ўжо напярэдадні Дня горада, які Полацк традыцыйна адзначае ў апошнюю нядзелю мая, паведамляе «Народная газета». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Полацку праспект Карла Маркса, магчыма, атрымае імя Францыска Скарыны. |
|