Дом спалілі, гаспадар - у шпіталі
4 марта 2009 Общество
Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода Васіль ХадзькоўЗ дыягназам “гіпэртанічны крыз” патрапіў з Маскоўскага раённага суду ў 9 менскі шпіталь Васіль Хадзькоў, чый дом зруйнавалі і спалілі будаўнікі мэтро. Дом менчука па вуліцы Дзяржынскага замінаў будаваць новую станцыю мэтро. Як казаў Васіль Хадзькоў, гарадзкія ўлады вырашылі ягоны дом зьнесьці, але так і не далі яму асобнай кватэры ў якасьці кампэнсацыі. 12 лютага спроба Васіля Хадзькова не пусьціць у дом судовых выканаўцаў скончылася тым, што яго завезьлі ў міліцыю і склалі на яго пратакол. Празь пяць дзён ён зноў патрапіў у міліцыю, калі ягоны дом разбурылі і спалілі будаўнікі мэтро. Васілю Хадзькову пагражае адміністрацыйны арышт. Але адсяленец настойвае на тым, што абышліся зь ім незаконна, і зьвярнуўся са скаргай у пракуратуру. Судзіць Васіля Хадзькова судзьдзя Ўладзімер Аўдзеенка. Васіль Хадзькоў падаў суду відэазапісы падзеяў, у выніку якіх ён быў затрыманы міліцыяй. Пры апытаньні сьведак Хадзькову стала блага, да яго выклікалі брыгаду хуткай дапамогі. Зараз Васіль Хадзькоў знаходзіцца на лячэньні ў 9-м менскім шпіталі. “Часова шпіталь будзе мне домам замест страчанага жытла”, — сказаў Васіль Хадзькоў “Свабодзе”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 марта 2009 Общество Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода Васіль ХадзькоўЗ дыягназам “гіпэртанічны крыз” патрапіў з Маскоўскага раённага суду ў 9 менскі шпіталь Васіль Хадзькоў, чый дом зруйнавалі і спалілі будаўнікі мэтро.
|
|