21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што ядуць зняволеныя ў беларускіх турмах?

26.08.2009 15:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

5 марта 2009 Общество
Юрась Вітальеў, Еўрапейскае радыё для Беларусі Еўрарадыё даведалася, што сёння ядуць зняволеныя ў беларускіх турмах.

Магілёўскія навукоўцы распрацавалі новую сістэму харчавання для беларускіх турмаў.

"Задача была, каб усім, напрыклад, гатавалі адну і тую ж кашу, але адным дадавалі туды маргарын, а іншым масла. І выхад быў розны", - гаворыць дацэнт Кафедры грамадскага харчавання Магілёўскага універсітэта харчавання Вольга Мацыкава.

Аднак больш макаронаў на абед у турме даваць не будуць. Паводле словаў намесніка начальніка дэпартамента выканання пакаранняў Паўла Шаколы, нормы сілкавання засталіся ранейшымі:

"Распрацаваныя новыя нормы падрыхтоўкі ежы. Пытанне не ў тым, колькі класці крупаў - а ў тым, як гэта правільна і якасна прыгатаваць. Ёсць паняцце несумяшчальнасці прадуктаў. Нам універсітэт распрацаваў тэхналагічныя нормы падрыхтоўкі, каб сілкаванне было збалансаванае і якаснае".

Нягледзячы на тое, што нормы для ўсіх турмаў аднолькавыя, кормяць паўсюль па-рознаму.

Былы палітвязень Андрэй Кім сядзеў на "Валадарцы", а потым у бабруйскай калоніі. Ён распавёў Еўрарадыё, што харчаванне ў бабруйскай калоніі не самае лепшае, але нашмат лепш. На "Валадарцы" аўсянка, прасяная каша, сечка і вядомы многім апазіцыянерам бігас.

"Купляюць самыя танныя гатункі капусты. Вывальваюць - і яна гніе. З гэтага тушаць капусту. Я быў у трох камерах і не сутыкаўся з чалавекам, які б еў бігас".

Пра мяса гаворкі амаль няма: толькі пратэрмінаваная тушонка. Супы гатуюць на камбітлушчы, распавёў Еўрарадыё Андрэй Кім:

"У нас быў выпадак, калі мы вылілі астаткі супу ў ракавіну, і камбітлушч застыў, як воск, і забіў зліў".

У Бабруйску ж на сняданак давалі прэсную кашу і гарбату з хлебам. На абед - суп без мяса, таксама кашу і хлеб з гарбатай. На вячэру зноў нейкая каша.

У магілёўскім універсітэце кажуць, што зараз мусіць быць так: на сняданак - каша аўсяная на малаку і гарбата з хлебам. На абед суп малочны з ячнымі крупамі, макароны па-флоцку (макароны з мясам) і кісель. На вячэру бульба адварная з тушанай рыбай і гарбата з хлебам. Ды й само меню павінна быць такім, каб нічога не паўтаралася больш, чым 2-3 разы на тыдзень.

На думку былога палітвязня праваабаронцы Валерыя Леванеўскага, трэба не мяняць у турмах сістэму харчавання, а ўздымаць пытанне знешняга кантролю. Бо да зняволенага ў талерку даходзіць толькі палова нормы:

"У тым ліку і зэкамі раскрадаецца. Тыя зняволеныя, што працуюць на кухні, крадуць мяса для мясцовых аўтарытэтаў. У выніку асуджаны атрымоўвае талерку вады і трошкі бульбы, а не тое, што мусіць быць".

Паводле нормы 2006 года, калі сядзеў Леванеўскі, штодзень мусілі даваць 150 грам мяса.


"Я колькі памятаю, за два гады гэтага мяса амаль не бачыў".


Згодна з нормамі 2006 года, на харчаванне аднаго зняволенага ў дзень выдаткоўвалася 3000 рублёў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 марта 2009 Общество Юрась Вітальеў, Еўрапейскае радыё для Беларусі Еўрарадыё даведалася, што сёння ядуць зняволеныя ў беларускіх турмах.Магілёўскія навукоўцы распрацавалі новую сістэму харчавання для беларускіх турмаў."Задача была, каб усім, напрыклад, гатавалі адну і тую ж кашу, але адным дадавалі туды маргарын, а іншым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика