Арэнда жылля ў рэгіёнах "абваліцца" на 30 працэнтаў?
11 марта 2009 Экономика и бизнес
Аляксей НОГАЦЬ, Svabodaby.net Яшчэ летась у верасні мой даўні сябар з Оршы расказваў, што жыць бескватэрным у гэтым невялікім правінцыяльным гарадку значна танней, чым у сталіцы. Зняць аднапакаёвую кватэру тады было магчыма прыкладна за 100 долараў, а ў той жа час у Мінску арэнда невялікіх кватэр дасягала 300—350 долараў. Слабы сезонны попыт і істотная дэвальвацыя прывялі да абвалу доларавага цэнніка сталічнай арэнды, і сёння сярэднія аднапакаёўкі ў не самых прывабных мікрараёнах Мінска можна адшукаць па 180—200 долараў за месяц. А ў Оршы арэнда аднапакаёвага жылля і зараз прапануецца кліентам за тыя ж 100 долараў. Няўжо сталічная тэндэнцыя патаннення арэнды да асобных рэгіёнаў яшчэ не "даляцела"? Попыт у Брэсце знізіўся ў тры разы Заходні рэгіён краіны па сегменце выкарыстання жыллёвай нерухомасці быў бадай самым актыўным і дарагім пасля сталічнага рынку арэнды. Блізкасць гэтага фарпоста да мяжы з Польшчай прыцягвала ў горад дробных бізнесменаў, якія здымалі мясцовыя кватэры часам у якасці перавалачных пунктаў для еўрапейскіх тавараў, што накіроўваліся далей углыб краіны. Новы кошт еўрапейскай валюты ў беларускіх рублях разам з сусветным фінансавым крызісам значна паменшыў аб'ёмы падобнага бізнесу, пасля чаго попыт на брэсцкія кватэры пачаў зніжацца. У лістападзе — снежні мінулага года арэнда ліквідных аднапакаёвак у гэтым горадзе прапаноўвалася па 160—170 долараў. Сёння сярэдні кошт такога жылля паменшыўся да 140—150 долараў, але Патэнцыяльныя кватаранты здымаюць невялікія кватэры па такім цэнніку вельмі неахвотна. Паводле інфармацыі намесніка кіраўніка найбуйнейшага агенцтва нерухомасці Брэста Івана Невада, большасць кліентаў агенцтва заказваюць аднапакаёўкі па кошце ад 100 да 130 долараў. Нешта падобнае адбываецца і з іншымі відамі кватэр. Так, гаспадары двухпакаёвак выстаўляюць сваё жыллё за 200—220 долараў, аднак рэальны попыт на такія кватэры адпавядае цэнніку ў межах 150—160 долараў. Сярэдні кошт трохпакаёвых кватэр ужо знізіўся да 250 долараў, але ўжо магчыма адшукаць невялікую трохпакаёўку і за 200 USD. Спадар Невад упэўнены, што да пачатку лета сярэдні кошт арэнды ўсіх тыпаў кватэр у Брэсце знізіцца прыкладна на 20—30 працэнтаў. Невялікая арэнда жылля ў Гомелі патаннее яшчэ Кошт арэнды стандартных маленькіх кватэр у гэтым горадзе амаль ніколі істотна не перавышаў сярэднестатыстычных 100 долараў. Выключэнне складае толькі сезонны рост попыту ў жніўні — верасні, калі Гомель накрывае новая хваля студэнтаў. Тады кошт аднапакаёвак можа дасягаць нават 130 “зялёных”. Паводле інфармацыі галоўнага спецыяліста аднаго з гомельскіх агенцтваў нерухомасці Дзмітрыя Бікуля, сёння на мясцовым рынку арэнды ўсё часцей з'яўляюцца аднапакаёўкі па кошце 80—90 долараў, а ў старых пяціпавярховых дамах невялікія "хрушчоўкі" можна адшукаць і за 70 долараў. Рыэлтары агенцтва адзначаюць, што за апошні месяц двухпакаёвыя кватэры патаннелі прыкладна на 10 працэнтаў, сярэдні кошт іх сёння складае 120—140 долараў. Даволі слабым попытам сёння карыстаюцца і трохпакаёвыя кватэры, цэннік на якія вагаецца ў межах 150—160 долараў плюс квартплата. Бліжэй да цэнтра ў сучасных дамах прасторныя двухпакаёвыя і трохпакаёвыя кватэры каштуюць на 100—150 долараў даражэй, але попыт і на такое жыллё невялікі. Эксперты мясцовага жыллёвага рынку адзначаюць, што не вельмі добрыя па якасці аднапакаёвыя кватэры ў старых пяціпавярховых дамах на крайніх паверхах могуць да лета патаннець яшчэ на 10—20 долараў. У Гродне плануецца плаўнае зніжэнне кошту арэнды Эксперты дзяржаўнай рыэлтарскай канторы гэтага абласнога цэнтра адзначаюць, што з пачатку года ў Гродне цэннікі жыллёвай арэнды ўжо знізіліся прыкладна на 10—15 працэнтаў. Сёння аднапакаёвыя кватэры ў горадзе здымаюцца за 100—110 долараў, двухпакаёвыя — за 140—150, трохпакаёвыя — за 150—160 долараў плюс квартплата. Спецыялісты агенцтваў нерухомасці фіксуюць часовую стабілізацыю цэн на рынку жыллёвай арэнды. Разам з тым рыэлтары прагназіруюць, што да лета арэнда не зусім якаснага жылля будзе паціху таннець тэмпам каля 2—3 працэнтаў у месяц. Арэнда элітнага жылля ў Маскве патаннела адразу на 25 працэнтаў А як справа абстаіць з арэндай жылля ў самым дарагім горадзе свету? У сярэднім на чвэрць патаннелі за два апошнія месяцы элітныя кватэры ў сталіцы Расіі. Зараз такое жыллё здаецца ў арэнду па кошце ад 1,5 да 30 тысяч долараў у месяц. Да крызісу арэндныя стаўкі былі ад 2,5 да 60 тысяч долараў. Асноўны аб'ём прапанавання элітных кватэр у Маскве складае жыллё па кошце 5—6 тысяч долараў у месяц. Не вельмі істотна за апошні час патаннелі ў Маскве невялікія стандартныя кватэры. На ўскрайку сталіцы зараз магчыма адшукаць аднапакаёўкі і па 400—500 долараў, а часам і за 300—350, але яны будуць не вельмі высокай якасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 марта 2009 Экономика и бизнес Аляксей НОГАЦЬ, Svabodaby.net Яшчэ летась у верасні мой даўні сябар з Оршы расказваў, што жыць бескватэрным у гэтым невялікім правінцыяльным гарадку значна танней, чым у сталіцы. |
|