21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Амерыканскія горкі" беларускай Канстытуцыі

26.08.2009 15:34 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 марта 2009 Новость дня
Кастусь ЛАШКЕВІЧ, TUT.BY 15 год таму, 15 сакавіка 1994 года дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-га склікання прынялі першы Асноўны закон незалежнай Беларусі — Канстытуцыю, паводле яго краіна стала прэзідэнцкай рэспублікай. Як нараджаўся унікальны дакумент? Які лёс яго чакаў са зменай улады? Ці адпавядае сённяшняя Канстытуцыя дэмакратычным стандартам? Аб гэтым напярэдадні Дня Канстытуцыі TUT.BY запытаўся ў непасрэдных удзельнікаў гістарычных падзей.  Не першая ў гісторыі  Канстытуцыя 1994 года была першай для суверэннай Беларусі, але далёка не першай у нашай гісторыі.

Першым актам канстытуцыйнага значэння ў беларускай гісторыі адмыслоўцы лічаць Прывілей вялікага князя літоўскага і караля польскага Казіміра, які ў 1447 годзе гарантаваў феадалам ВКЛ права ўласнасці на зямлю, вольны выезд за мяжу, права судзіць залежных ад іх людзей. Статут ВКЛ 1588 года, распрацаваны Астафеем Валовічам і Львом Сапегам на падставе Статутаў 1529 і 1566 гг., юрыдычна замацоўваў суверэнітэт ВКЛ, абавязкі грамадзян, грамадскі і дзяржаўны лад і рэлігійную талерантнасць. Потым была Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 года і, нарэшце, тры Ўстаўныя граматы Беларускай Народнай Рэспублікі (студзень-сакавік 1918), якія абвяшчалі БНР “незалежнай і вольнаю дзяржавай”, а таксама “вольнасьць слова‚ друку‚ сходаў‚ забастовак‚ хаўрусаў; безумоўную вольнасьць сумленьня‚ незачэпнасьць асобы і памешканьня”. Першая з чатырох прынятых ў БССР канстытуцый (1919, 1927, 1937, 1978) пастанаўляла, што “ўся ўлада належыць працоўным горада і вёскі у асобе Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў”, аднак ўсе яны былі не больш, чым фармальнасць.  27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет (ВС) прыняў Дэкларацыю “Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь”, якая абвесціла "вершынства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ва ўсіх адносінах". Праз год, 25 жніўня 1991 года Дэкларацыі быў нададзены статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні з Канстытуцыю 1978 года. Найперш з яе быў выкраслены 6-ты артыкул аб кiруючай ролi КПСС.  Канстытуцыю пісалі 3,5 гады  Адным з галоўных прыярытэтаў маладой дзяржавы было стварэнне новай, дэмакратычнай канстытуцыі. Новаабраны Вярхоўны Савет 12-га склікання сфармаваў спецыяльную камісію па стварэнні праекта Канстытуцыі, у якую ўвайшлі каля 90 дэпутатаў на чале са старшынём ВС Станіславам Шушкевічам. Хутка з іх утварыліся дзве групы. Праўладную ўзначалiў намеснік старшыні ВС Васіль Шаладонаў, апазіцыйную — Віктар Ганчар. Абедзве групы працавалі паасобку больш году, пакуль не зразумелі, што, па сутнасці, пераследуюць адны і тыя ж мэты. Тады каманда Ганчара далучылася да праекту Шаладонава.  “Большасць тагачаснага Вярхоўнага Савету слаба ўяўляла сабе, што такое Канстытуцыя. У мяне быў канстытуцыйны досвед (вывучэнне “польскага шляху”), але не меў вялікага ўплыву і паўнамоцтваў, — распавёў TUT.BY старшыня Вярхоўнага савету БССР (19 верасьня 1991 - 26 студзеня 1994) Станіслаў ШУШКЕВІЧ. — Пры маім старшынстве Вярхоўным Саветам быў прыняты 101 са 146 артыкулаў будучай Канстытуцыі. Прычым, кожны з іх прымалі ў двух чытаннях, дзе зацвярджалі літаральна кожны сказ, кожную літару. Потым, абвінаваціўшы, што я замаруджваю працэс прыняцця Канстытуцыі, 22 студзеня 1994 года мяне "адсунулі" з пасады. Пры Грыбе ж, які прыйшоў мне на змену, прынялі толькі 7 артыкулаў. Да канца справу “давялі” “маладыя ваўкі” — Дзмітрый Булахаў (старшыня заканадаўчай камісіі — TUT.BY), Віктар Ганчар і Анатоль Лябедзька (потым яны ўвайшлі ў перадвыбарчую каманду Аляксандра Лукашэнкі — TUT.BY), якія дамагліся, каб астатнія 38 артыкулаў прынялі адным бюлетэнем. А Грыб, на жаль, так i не зразумеў пагрозу гэтага паспешнага рашэння. Канстытуцыя атрымалася вельмі прыстойнай, але сярод 38 апошніх артыкулаў былі такія, якія дазвалялі неадназначнае тлумачэнне законаў, што дазволіла ўрэшце Лукашэнку правесці антыканстытуцыйныя рэферэндумы”. Па словах Мечыслава ГРЫБА, які змяніў Шушкевіча на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савета (студзень 1994 - студзень 1996), найбольш спрэчным пытаннем пры стварэнні Канстытуцыі быў выбар формы праўлення: прэзідэнцкая ці парламенцкая рэспубліка. “Спрэчкі трывалі ўсе 3,5 гады, цягам якіх ішла падрыхтоўка Канстытуцыі, — прыгадвае ў размове з карэспандэнтам TUT.BY Мечыслаў Іванавіч. — За парламенцкую рэспубліку выступалі дэпутаты БНФ на чале з Зянонам Пазьняком. Калі большасць выказалася за прэзідэнцтва, яны пагадзіліся і ўжо дабіваліся мінімальнага 35-гадовага ўзросту для кандыдата на прэзідэнта, які ўрэшце і быў зацверджаны”.  Станіслаў Шушкевіч кажа, што падчас абмеркаванняў адкрыта не выступаў ні за прэзідэнцкую, ні 15 сакавіка 1994 года. Старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб падпісвае Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Фота: Сяргея ГРЫЦА, "Комсомольская правда в Белоруссии"за парламенцкую рэспубліку: “На пасадзе старшыні Вярхоўнага Савету я бачыў сваім абавязкам даць магчымасць выказацца і тым, і другім. Хоць сам больш сімпатызаваў “парламентарыям”. Ужо потым прыйшоў да высновы, што ў тагачасным складзе Вярхоўны Савет ніколі не пагадзіўся б з парламенцкай рэспублікай, бо большасць у ім складалі прыхільнікі Кебіча (Вячаслаў Кебіч — старшыня Савету міністраў — TUT.BY), у якога былі выразныя прэзідэнцкія амбіцыі”.  Тагачасны дэпутат фракцыі БНФ журналіст Сяргей Навумчык у кнізе “Сем гадоў Адраджэньня” (2006) ўзгадваў: “Пасля таго, як прэзідэнцтва было прынятае, мы запатрабавалі, каб прэзідэнт не быў кіраўніком выканаўчай улады, і каб яго выбары адбыліся не раней чым праз паўгода пасля парламенцкіх выбараў. Гэтая прапанова таксама была праігнараваная — спяшаўся Кебіч, спяшаліся “маладыя ваўкі” (спяшалася Масква). Большасць дэпутатаў адрынула і прапанаваную дэпутатамі Апазіцыі БНФ прэамбулу Канстытуцыі, дзе нагадваліся вытокі беларускай дзяржаўнасці — Вялікае Княства Літоўскае і Беларуская Народная Рэспубліка”.  15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет галасаваў за канчатковы праект Канстытуцыі, які прайшоў экспертызу ў Францыі, Вялікабртаніі і ЗША. Усіх 345 дэпутатаў збіралі ў Авальную залу цягам усяго дня. Пакуль, нарэшце, яны не прынялі гістарычны дакумент.  Першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі абвясціла рэспубліку “ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай”, усталяваўшы прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання. Нам наступны дзень Мечыслаў Грыб ва ўрачыстай атмасферы паставіў свой подпіс пад дакументам.  ППРБ 10 ліпеня 1994 года першым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў абраны былы старшыня калгаса

Канстытуцыя на рэферэндумах

 

Рэферэндум 24 лістапада 1996 году

 

“Прыняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 году са зменамі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь), прапанаванымі прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь”.

 

За — 5 175 664 (70,45%), супраць — 689 642 (9,39%), несапр. бюлетэняў — 316 157.

 

Рэферэндум 17 кастрычніка 2004 году

 

“Ці дазваляеце Вы першаму прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А. Р.  удзельнічаць у якасці кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у выбарах прэзідэнта і ці прымаеце Вы частку першую артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у наступнай рэдакцыі: “Прэзідэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на падставе ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні”?

 

За — 5 548 477 (79,42%), супраць — 691 917 (9,90%), несапр. бюлетэняў — 67 001.

 

“Гарадзец” Шклоўскага раёна Аляксандр Лукашэнка. У 1995-м ён ініцыяваў рэферэндум, які зацвердзіў эканамічную інтэграцыю з Расіяй, надаў рускай мове статус дзяржаўнай, замяніў бел-чырвона-белы сцяг і “Пагоню” на перапрацаваную савецкую сімволіку. 19 дэпутатаў апазіцыі БНФ, якія абвясцілі галадоўку на знак пратэсту супраць рэферэндуму, былі збітыя ў Авальнай зале АМОНам і выкінутыя з будынка Дому ўраду.  У 1996 годзе дэпутаты паспрабавалі аб’явіць Лукашэку імпічмэнт, сабралі 70 подпісаў, але прэзідэнта выратавала дэлегацыя з Масквы (прэм'ер-міністр Віктар Чарнамырдзін і старшыні палатаў Дзярждумы Генадзь Селязьнёў і Ягор Строеў).  Два наступныя рэферэндумы (1996 і 2004) падоўжылі прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі на два гады, значна пашырылі яго паўнамоцтвы ды знялі абмежаванні на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Дзень Канстытуцыі стаў працоўным днём…  Сёння ў краіне дзейнічае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г.
 “Яны ўсё адно змянілі бы любы закон”

Ці закруцілася б кола нашай гісторыі ў іншы бок, калі б у Канстытуцыі 1994 года прапісалі не прэзідэнцкую, а парламенцкую рэспубліку?  “Я і тады, і цяпер лічу, што прэзідэнцкая форма ўлады найбольш падыходзіць Беларусі, — кажа Мечыслаў Грыб. — На час прыняцця першай Канстытуцыі я ўжо меў немалы досвед працы ў Вярхоўным Савеце і бачыў, як складана было праз парламент кіраваць краінай, бо дэпутаты часта прадстаўлялі акруговыя і карпаратыўныя інтарэсы, не маглі ўзняцца над уласным дзеля дзяржаўнага”. Экс-старшыня Вярхоўнага Савету кажа, што і сёння гатовы падпісацца пад кожным словам той Канстытуцыі, якая “была па-сапраўднаму дэмакратычнай”. “Няхай будзе прэзідэнт, але пры гэтым мусяць рэальна дзейнічаць тры галіны ўлады — выканаўчая, заканадаўчая і судовая, дапаўняючы і ўраўнаважваючы адна адну. Магчыма, нам трэба было абмежаваць паўнамоцтвы прэзідэнта на карысць парламента, але справа ў тым, што людзі, якія потым прыйшлі да ўлады, яны ўсё адно змянілі б любы закон на свой капыл. Ці не шкадую, што ўсё так атрымалася? Напэўна, такі наш лёс і інакш быць не магло. Бо калі мы абіралі першага прэзідэнта, гэты чалавек быў дэмакратычным, але потым стаў аўтакратычным”.
Станіслаў Шушкевіч пагаджаецца з тым, што Канстытуцыя 1994 года пасавала Беларусі.

“У прынятай Канстытуцыі ўлада прэзідэнта была мяккая. Я б сказаў, што насамрэч форма праўлення, замацаваная ў ёй, была змешанай. Парламент кантраляваў прэзідэнта, стрымліваў яго. Аднак тое, што атрымалася пасля двух рэферэндумаў — гэта ўжо дзікая прэзідэнцкая рэспубліка. Як вынік, сёння мы маем не Канстытуцыю 1994 года, як пішуць, “са зменамі і дапаўненнямі”, а Канстытуцыю 1996 года. У ёй усе правы гарантаваныя, але механізм іх выканання не прапісаны. Тры незалежныя юрыдычныя камiсii Еўропы (у тым ліку найаўтарытэтная Венецыянская камісія) прыйшлi да высновы, што яна з’яўляецца нелегітымнай”, — падсумоўвае палітык.
 Чаму з-пад канстытуцыі знік подпіс Грыба?  За ўдзел у падрыхтоўцы праекту Канстытуцыі Беларусі 1994 года Валерыю ФАДЗЕЕВУ прэзідэнцкім указам было прысвоена званне Заслужаны юрыст Беларусі (1995). Аднак ужо ў 1996 годзе на знак пратэсту супраць правядзення рэферэндуму Фадзееў пакінуў пасаду намесніка старшыні Канстытуцыйнага суда, якую займаў з красавіка 1994 па снежань 1996 года. — Валеры Аляксеевіч, наколькі законнымі былі рэферэндумы 1996 і 2004 гадоў, па выніках якіх былі ўнесеныя змены ў Канстытуцыю? — Ацэнку першаму рэферэндуму Канстытуцыйны суд даў у 1996 годзе. Рэферэндум меў кансультатыўны характар, і яго вынікі павінны былі быць зацверджаныя парламентам, які удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі-1996. Аднак прэзідэнт самастойна падпісаў змены ў Канстытуцыю.  Што да 2004 года, я заўсёды прытрымліваюся таго, што для ўлады, асабліва для прэзідэнтаў, павінны быць абмежаванні. Яны былі ўсталяваныя Канстытуцыяй 1994 года — права выбірацца прэзідэнтам не больш за два тэрміны. Скасаванне гэтага пункту, на мой погляд, не самае лепшае рашэнне, бо ідэя змены кіруючых асобаў — адна з асноваў дэмакратычнага ладу.  — Ці насамрэч застаецца цяперашняя Канстытуцыя, якую два разы папраўлялі, Канстытуцыяй 1994 года?  — Частковая пераемнасць ёсць, бо многія нормы Канстытуцыі 1994 года (напрыклад, раздзелы “Асоба”, "Грамадства”…) засталіся без змяненняў. Галоўныя змены былі ўнесеныя ў статус і паўнамоцтва дзяржаўнай улады. Улада прэзідэнта стала больш моцнай. Ёсць прэзідэнцкія, парламенцкія рэспублікі, а ў нас цяпер — ультрапрэзідэнцкая рэспубліка. Не зусім зразумелым для мяне было ўвядзенне другой палаты парламента ва ўнітарнай дзяржаве. Неабходнасць гэтага патлумачылі тым, што паляпшаецца якасць законатворчасці. Можа быць… — Канстытуцыю 1994 году падпісваў Мечыслаў Грыб, аднак цяпер пад яе “змененай і дапоўненай” рэдакцыяй чамусьці стаіць подпіс Аляксандра Лукашэнкі. Ці правамерна гэта?   — Гэта цэлая праблема. Цікава, што законы аб унясенні зменаў у старыя законы, прынятыя яшчэ ў 1990-х пры Шушкевічы, падпісвае прэзідэнт Лукашэнка. Але ў асноўным законе застаецца подпіс Шушкевіча. Таму цалкам лагічным было б, калі б пад цяперашнім Асноўным законам, які ўсё ж называецца Канстытуцыяй 1994 года, заставаўся подпіс старшыні Вярхоўнага Савета.  — На днях старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч заявіў, што КС не знайшоў супярэчнасцяў Асноўнаму закону ні ў адным з вывучаных імі законапраектах…  — Паводле леташняга дэкрэта прэзідэнта на Канстытуцыйны суд ускладзеныя абавязкі папярэдняга разгляду праектаў законаў. Гэта папярэдні кантроль, хаця паводле Асноўнага закона Канстытуцыйны суд не павінен ім займацца. Што тычыцца законаў, дык тут усё даволі празрыста. Больш праблемаў у адносінах да актаў прэзідэнта (указаў, дэкрэтаў). Пасля рэферэндуму 1996 года атрымалася, што дэкрэты і ўказы прэзідэнта сталі заканадаўчымі актамі. Аднак пад імі раней разумеліся акты, прынятыя парламентам. Усё астатняе павінна быць падзаконна, у тым ліку і ўказы прэзідэнта. У нас жа атрымалася, што яны сталі на адным узроўні. Калі папярэдні кантроль усё ж увялі, лагічна было б, каб Канстытуцыйны суд найперш даваў ацэнкі прэзідэнцкім актам, але ж якраз іх ён не разглядае.  — Наколькі нормы, прапісаныя ў Канстытуцыі, выконваюцца ў жыцці?  — Справа ў тым, што ў Канстытуцыі ёсць нормы прамога дзеяння, ёсць нормы-прынцыпы, а таксама тыя, што павінны праходзіць далейшае развіццё ў іншых актах заканадаўства. Некаторыя з іх сёння дзейнічаюць, некаторыя — не. Найбольшыя праблемы ў Беларусі, натуральна, у сферы правоў чалавека.  Афіцыйна
***

“Канстытуцыйнае будаўнiцтва — дынамiчная з’ява. Яно павiнна не толькi адпавядаць узроўню развiцця сацыяльных адносiнаў, але i ў чымсьцi iх апярэджваць, быць накiраваным на перспектыву. Таму сучасны Асноўны Закон, працягваючы дэмакратычныя традыцыi беларускага канстытуцыяналiзму, замацоўвае пэўнае кола канстытуцыйных гарантый правоў асобы i праз свае праграмныя палажэннi вызначае вектар развiцця грамадства на пабудову дэмакратычнай прававой сацыяльнай дзяржавы”. (Сяргей Чыгрынаў, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь. Паводле газеты “Звязда”)

***
"Решений [которые свидетельствуют, что КС не на словах, а на деле защищает права и свободы человека] по совершенствованию законодательства не очень много, в среднем около 30-40 каждый год. Не забывайте, что все они воплощаются в конкретные нормативные акты, тем самым мы помогаем не только тому, кто обратился в Конституционный суд, но и тысячам других граждан с такой же проблемой. Например, в свое время было принято решение, связанное с выплатой пособий матерям, воспитывающим детей. Ранее в законодательстве размер пособия для работающих женщин был выше, чем для неработающих. По предложению Конституционного суда Президент своим указом уравнял эти категории женщин. Много шума произвело решение Конституционного суда, касающееся отмены проставления штампов в паспорте при выезде за границу. Правда, оно было принято по обращению Палаты представителей. Изменения в трудовое законодательство, реализованные в Указе Президента от 17 марта 2006 г. № 153, связанные со сроками платы за техническое обслуживание жилых помещений, оплаты коммунальных услуг и выплаты зарплаты, также внесены с учетом нашего решения. Если помните, раньше коммунальные услуги требовалось оплатить до 15-го числа каждого месяца, тогда как зарплата многим выплачивалась позже. В результате коммунальные платежи перенесли на десять дней (не позднее 25-го числа следующего за расчетным месяца)". (З інтэрв’ю намесніка старшыні КС Аляксандра Марыскіна “Народнай газеце”).

 
Теги: Новости
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 марта 2009 Новость дня Кастусь ЛАШКЕВІЧ, TUT.BY 15 год таму, 15 сакавіка 1994 года дэпутаты Вярхоўнага Савету 12-га склікання прынялі першы Асноўны закон незалежнай Беларусі — Канстытуцыю, паводле яго краіна стала прэзідэнцкай рэспублікай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика