21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дырэктарку "Белсата" раптам адправілі ў адстаўку

26.08.2009 15:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

17 марта 2009 Общество
Еўрапейскае радыё для Беларусі Агнешка Рамашэўска лічыць, што гэта можа азначаць ліквідацыю тэлеканала.

Паведамляе партал gazeta.pl: "Далейшыя звальненні ў TVP. Адыходзяць Рамашэўская-Гузы і Аніта Гаргас.

Рада TVP звольніла дырэктарку TV Polonia i ТБ "Белсат" Агнешку Рамашэўскую-Гузы. Выконваючы абавязкі прэзідэнта TVP Пётр Фарфал тлумачыць звальненне паміж іншым публічным падважваннем былой дырэктаркі рашэнняў рады. Фарфал таксама не хоча бачыць у тэлебачанні Аніту Гаргас, аўтарку праграмы "Спецыяльная місія".

Спадарыня Рамашэўская паведаміла, што пра сваё звальненне даведалася ў аўторак пасля абеду, пры гэтым ёй не прадставілі ніякага абгрунтавання гэтага рашэння. Яна падкрэсліла, што ў гэтай сітуацыі больш за ўсё непакоіцца за лёс "Белсата". "Магчыма, гэта абазначае ліквідацыю каналу, - паведаміла спадарыня Рамашэўская-Гузы. - "Белсат" - гэта, ўласна кажучы, мой аўтарскі праект".

Пётр Фарфал у сваю чаргу заявіў, што было шмат прычын для звальнення спадарыні Рамашэўскай. "Назаву толькі дзве: публічнае падважванне рашэнняў Рады, паміж іншым на сустрэчах камісій Сойму, і выказванні на старонках прэсы без належнага ўзгаднення, якога патрабуе закон ад 2006 г.", - паведаміў выконваючы абавязкі прэзідэнта TVP.

Як паведамляе партал wprost24.pl, Пётр Фарфал дадаў: "Апроч таго, я не магу дазволіць, каб у надзорчую ці праграмную раду TV Polonia накіроўваліся лісты без ведання і дазволу Рады. Такога адмысловага рэжыму дзеянняў няма для нікога, носіць гэты чалавек прозвішча Рамашэўска-Гузы ці не".

Партал нагадвае, што апошнім часам спадарыня Рамашэўская гучна пратэставала паміж іншым супраць значнага змяншэння TV Polonia. Па гэтым пытанні збіралася камісія Сейму па сувязях з палякамі за мяжой. Камісія занепакоілася тым, што бюджэт тэлеканалу зменшыўся ў параўнанні з мінулым годам амаль на адну чвэрць - у 2008 г. ён складаў 54 млн. злотых, у 2009 г. - 39 млн. злотых

Спадарыня Рамашэўская заяўляла, што гэта абазначае непазбежнасць адмовы ад большасці праграмаў, якія рабіліся ў межах "місіі" каналу - вялікай часткі дакументальнай прадукцыі, публіцыстыкі, культурных і краязнаўчых праграмаў.

Былая дырэктар таксама дамагалася большай заангажаванасці TVP у фінансаванне тэлеканалу "Белсат". Шэфам гэтага каналу яна была ад пачатку ягонага вяшчання ў снежні 2007 г.


Рамашэўска: Я хачу, каб ніхто не сыходзіў, тады я вярнуся

У эксклюзіўным інтэрв'ю Еўрарадыё былая дырэктарка Белсата паведаміла, што яе звольнілі за некалькі дзён да падпісання дамовы аб фінансаванні.

Ці было гэта для вас нечаканым? Як вы даведаліся пра вашае звальненне?

Гэта было абсалютна нечакана для мяне. Я даведалася, калі начальнік аддзела кадраў прынёс мне загад, па якім з 18-га сакавіка мяне вызваляюць ад выканання абавязкаў.

Вы казалі, што Белсат - гэта ваш аўтарскі праект?

Так гэта мой аўтарскі праект, бо я гэта прыдумала. Раней ніхто не мог нават уявіць, што можна зрабіць незалежнае тэлебачанне для Беларусі. Я першая пра гэта сказала. Раней лічылася, што гэта немагчыма. Гэта не значыць, што я гэта зрабіла. Гэта рабіла цэлая каманда, больш за 100 чалавек, без якіх канала не было б.

Ці значыць гэта, што нехта з каманды можа сыйсці з канала?

Я спадзяюся, што ніхто не будзе сыходзіць. Што канал будзе далей існаваць. Мая пасада - гэта мая пасада. Гэта не самае важнае. Самае важнае, каб існаваў канал. Я хачу, каб ніхто не сыходзіў, тады я вярнуся.

Ці пад пытаннем зараз лёс Белсата?

Так. Я так лічу, таму што ў нас да сённяшняга часу не падпісаная дамова на фінансаванне з міністэрствам замежных спраў. Хаця яна была амаль гатовая і мы павінны былі праз пару дзён яе падпісаць. Але цяпер я не ведаю, што будзе. Якія будуць дзеянні кіраўніцтва ТВП.

З чым вы звязваеце ваша звальненне?

Я баюся, што ў гэтым замешаныя такія палітычныя сілы, якія вельмі не хочуць нашкодзіць Лукашэнку. Не хочуць ісці супраць яго. Вы памятаеце восеньскія выбары? Тады ў Беларусі былі палітыкі, якія віншавалі Лукашэнку, напрыклад, Анджэй Лепер.

Чым вы плануеце займацца далей?

Я буду рабіць усё, каб канал і ідэя працягвалі існаваць. Польска-беларускім адносінам больш за 500 год. І зараз ніякі ідыёт не можа ім нашкодзіць.

Я спадзяюся, што ніякіх зменаў на канале не будзе. Што гэта проста будзе невялікі перапынак у нашай працы. Але гэта не значыць, што канал не будзе выходзіць. На нарадзе сёння я прасіла ўсіх супрацоўнікаў працаваць далей, так сама як і працавалі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 марта 2009 Общество Еўрапейскае радыё для Беларусі Агнешка Рамашэўска лічыць, што гэта можа азначаць ліквідацыю тэлеканала.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика