ШТО Ш ВАС ДОБРАГА?
ШТО Ш ВАС ДОБРАГА?
ПЧОЛЫ ГУДУЦЬ,
ШПАКІ ПЯЮЦЬ... ВЯСНА
У знаёмага не перазiмавалi пчолы, i мужык скардзiцца: "Ад кляшча апрацаваў, мёду поўныя рамкi — i чаго iм не хапае?" А Леанiд Савiч, сусед па гаражы, вярнуўся з вёскi радасны. — Усе дванаццаць пнёў перазiмавалi. Прыклаў вуха да аднаго — гудуць, паслухаў у другiх — звiняць... На днях, можа, i аблёт зробяць. Чаго яшчэ хацець! Наталля Ульянава, iнжынер станкабудаўнiчага завода "Атлант": — Гэты тыдзень наш аддзел на прадпрыемстве працаваў поўнасцю, i гэта добра. А галоўнае, што наша дачка здаровая i ходзiць у садок. Пенсiянерка Галiна Адамчык прадае каля гастранома бульбу, буракi, часнок... прадае каля гастранома бульбу, буракi, часнок...— Вось калi гандаль iдзе, то i жыць весялей. Бывае, за паўдня ўсё разбяруць, а калi за дзень нiчога не прадасi, то такая маркота. Уладзiмiр Жукоўскi, пенсiянер з в. Дэколы Баранавiцкага раёна: з в. Дэколы Баранавiцкага раёна:— Вясна прыйшла, а гэта такое хараство. Да шпакоўняў, а iх у мяне 52 штукi, прыляцелi шпакi i спяваюць — гляджу на iх i радуюся. Прыязджайце, самi ўсё ўбачыце. Паеду. Сяргей Бяляеў, загадчык хiрургiчнага аддзялення Ляхавiцкай райбальнiцы: — У нядзелю прыехала нявестка з Германii, i гэта былi прыемныя хвiлiны. На працы апошнiм часам спакойна i цiха, не было аперацый, крытычных сiтуацый. Жыццё ў аддзяленнi iшло ў звыклым рэжыме, без беганiны i нерваў... Будзьце здаровыя! Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У знаёмага не перазiмавалi пчолы, i мужык скардзiцца: "Ад кляшча апрацаваў, мёду поўныя рамкi — i чаго iм не хапае?" А Леанiд Савiч, сусед |
|