21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Рар: Сустрэча з Багапшам - гэта пачатак прызнання Беларуссю Абхазіі

26.08.2009 15:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

24 марта 2009 Политика
Радыё Свабода Падчас візыту ў Сочы кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 23 сакавіка ўвечары правёў сустрэчу з прэзыдэнтам непрызнанай рэспублікі Абхазія Сяргеем Багапшам. Сапраўды, цяжка ўседзець на двух крэслах, гаворыць блізкі да расейскага кіраўніцтва нямецкі палітолаг.

На пытаньне, ці абмяркоўвалася там сытуацыя з прызнаньнем самаабвешчаных Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, кіраўнік прэзыдэнцкай прэс‑службы Павал Лёгкі заявіў карэспандэнту Свабоды, маўляў, апошнім часам "зьявілася шмат спэкуляцый і бязглузьдзіцы вакол гэтага пытаньня". Чаму менавіта цяпер А.Лукашэнка адважыўся на гэтую сустрэчу? І як паставяцца эўрапейцы да актывізацыі афіцыйнага Меснку ў гэтым кірунку? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з дырэктарам праграмаў "Расея — Эўразія" нямецкага таварыства зьнешняй палітыкі Аляксандрам Рарам.

Дашчынскі: "Перамовы з кіраўніком непрызнанай рэспублікі адбыліся падчас рабочага візыту ў Расею, пасьля сустрэчаў з Дз.Мядзьведзевым і У.Пуціным. Чаму А.Лукашэнка пайшоў на гэтую сустрэчу?"

Рар: "Я думаю, гэта пачатак асьцярожнага і павольнага прызнаньня з боку Беларусі незалежнасьці Абхазіі. Беларусь павінна ў нейкай ступені, магычма, таксама ў інтарэсах Расеі, прыцягнуць іншыя краіны СНД да гэтага працэсу. Расея патрэбна, не тэрмінова, але цягам наступных пару гадоў, прызнаньне Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі хаця б з боку краінаў СНД. Потым у плянах Расеі падключэньне Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі да АДКБ, да эканамічнага саюза Беларусі і Расеі. Я думаю, з А.Лукашэнкам Дз.Мядзьведзеў даволі жорстка пагутарыў у Сочы і папрасіў ужо рухацца ў гэтым накірунку. Таму ў Лукашэнкі цяпер і ўзьнікаюць сур’ёзныя праблемы з Эўразьвязам, бо ЭЗ пачынае яго таксама прыціскаць да сьцяны. І калі гэта прызнаньне адбудзецца, то Беларусь можа забыцца пра любы працэс зьбліжэньня з ЭЗ".

Дашчынскі: "Аднак Рада Эўразьвязу ўжо прыняла рашэньне аб далучэньні Беларусі да праграмы "Усходняга партнэрства". І як могуць разьвівацца падзеі, калі А.Лукашэнка прызнае незалежнасьць грузінскіх тэрыторый?"

Рар: "У Эўразьвязе недзе адчулі, што Беларусь ідзе на гэта прызнаньне. Не цяпер, дык ў недалёкай будучыні. Таму цяпер на адрас Беларусі гучаць прамыя пагрозы. Нават да таго, што Беларусь выключаць з суседзкай праграмы Эўразьвязу. Сапраўды, цяжка ўседзець на двух крэслах. Лукашэнка спрабуе і набліжацца да ЭЗ, і не сварыцца з Расеяй. Але абставіны могуць скласьціся так, што яму давядзецца ўсё ж перамяшчацца ў бок аднаго крэсла. І хаця б на тры чвэрці займаць адно крэсла і вызваляць месца на другім. Выйсьця амаль што ўжо няма. Бо апроч інтарэсаў Беларусі, ёсьць інтарэсы Расеі і ЭЗ, якія хочуць, каб Беларусь іх рэалізавала".

Дашчынскі: "Магчыма, А.Лукашэнка пачынае шантажаваць Эўропу, каб яго запрасілі на саміт у Прагу?"

Рар: "Гэта было б занадта проста. Яго і так запросяць. Калі б ён цяпер заявіў, што Беларусь ні ў якім разе не прызнае Паўднёвую Асэтыю і Абхазію, ці ён не зацікаўлены ў прызнаньні, то яго дакладна запрасілі б. А сваёй сустрэчай з Багапшам і сваімі апошнімі выказваньнямі, ён паказвае Расеі, што ідзе ў бок прызнаньня і рызыкуе сапсаваць зноў стасункі з ЭЗ. З другога боку, ЭЗ выглядае таксама сьмешна. Нягледзячы на сытуацыю ў самой краіне, ЭЗ патрабуе ад Беларусі толькі аднаго: не ісьці ў бок расейскай палітыкі і не прызнаць Паўднёвую Асэтыю і Абхазію. Гэта насамрэч даволі дзіўны шантаж. І гэта паказвае, што Беларусь як і раней застаецца ў вачах эўрапейцаў нейкім аб’ектам геапалітычнай гульні адносна Расеі".
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 марта 2009 Политика Радыё Свабода Падчас візыту ў Сочы кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 23 сакавіка ўвечары правёў сустрэчу з прэзыдэнтам непрызнанай рэспублікі Абхазія Сяргеем Багапшам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика