21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стваральніку “Беларускага кнігазбору” — 75

26.08.2009 15:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 марта 2009 Культура
Валянціна Аксак, Радыё Свабода Сямідзесяціпяцігадовы юбілей сёньня сьвяткуе Кастусь Цьвірка. Літаратар, які свой творчы шлях пачынаў зь вершаў, але выдаўшы некалькі ўхваленых крытыкай паэтычных кніг, заняўся навукай. Абараніўшы кандыдацкую, захапіўся перакладамі, адкрыўшы чытачам цудоўную польскамоўную паэзію беларускіх паэтаў дзевятнаццатага стагодзьдзя. А ў 1996 годзе стварыў унікальны выдавецкі праект — “Беларускі кнігазбор”, пад шыльдай якога ўпершыню ў Беларусі пабачылі сьвет кнігі як многіх клясыкаў, так і забытых ці зусім невядомых пісьменьнікаў.

Валянціна Аксак: “Сам сябе кім вы сёньня лічыце — паэтам, навукоўцам, перакладчыкам, выдаўцом?”

Кастусь Цьвірка: “Што захочацца рабіць, тое я і раблю. Але асноўная цяпер у мяне задача — гэта выдаць „Беларускі кнігазбор“, сэрыю кніг нашай клясыкі, нашых лепшых пісьменьнікаў. Таму што літаратура — гэта ж аснова ўсёй культуры. Вось чаму я вывучаю літаратуру ад старажытнасьці і да нашых дзён. Вывучаю і выдаю. Апошнім часам мы, я думаю, будзем больш шырока даваць сучасных пісьменьнікаў. Нядаўна выйшаў том выбраных твораў Рыгора Барадуліна, падрыхтаваны і здадзены ўжо ў вытворчасьць том Анатоля Вярцінскага, цяпер рыхтуецца том выбраных твораў Ніла Гілевіча, на чарзе — Генадзь Бураўкін. Да больш маладзейшых будзем падбірацца, каб наша літаратура была відаць ад клясыкі, ад старажытнасьці — і да нашых дзён”.

Аксак: “Калі ў 1996-м вы засноўвалі новае недзяржаўнае выдавецтва „Беларускі кнігазбор“ і сказалі пра тое, што хочаце выдаць пад ягонай шыльдай сама меней дзьвесьце тамоў беларускай літаратуры розных часоў, то многія ня тое што не паверылі ў вашы пляны, а нават палічылі іх уласьцівай паэтам летуценнасьцю. Бо ж не сакрэт, што калі была абвешчана незалежнасьць Беларусі, многія зь беларускіх літаратараў пачалі займацца нейкай ня творчай справай, але яна ня мела посьпеху, бо, на жаль, яны апынуліся непрактычнымі людзьмі. Што вам дапамагае абвергнуць тых, хто ня верыў у ваш посьпех? І дарэчы, колькі тамоў з заплянаваных двухсот ужо выдалі?”

Цьвірка: “Ужо выдалі сорак пяць тамоў. А сілы дае жаданьне зрабіць гэтую сэрыю, каб людзі ўбачылі, якая ў нас у Беларусі вялікая літаратура, літаратура старажытная і шматгранная”.

Аксак: “Адначасова вы не пакідаеце і літаратурнай творчасьці. Летась выдалі кнігу пра сваю малую радзіму, а сёлета другі нумар запар друкуеце аповесьць у часопісе „Полымя“. Адкуль у вас столькі энэргіі і часу на ўсё?”

Цьвірка: “Я думаю, наша зямля дае ўсё гэта”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 марта 2009 Культура Валянціна Аксак, Радыё Свабода Сямідзесяціпяцігадовы юбілей сёньня сьвяткуе Кастусь Цьвірка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика