Ізраільскі перакладчык прадае кнігі ў "Падземцы"
1 апреля 2009 Культура
У галерэі "Падземка" (Мінск, пр-т Незалежнасці, 43) 2 красавіка ад 18:00 да 19:00 ізраільскі перакладчык і беларускі пісьменнік Павал Касцюкевіч будзе стаяць за прылаўкам кнігарні "Логвінаў" і прадаваць кнігі. Павал Касцюкевіч нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску. З 1998-га жыве ў Ізраілі, рэгулярна адведваючы Беларусь. Скончыў Акадэмічны коледж ў Тэль-Авіве (бакалаўр псіхалогіі). Касцюкевіч — адзін з першых перакладчыкаў з мовы іўрыт на беларускую. У 2007-м у ягоным перакладзе выйшаў зборнік культавага ізраільскага пісьменніка Этгара Керэта "Кіроўца аўтобусу, які хацеў стаць Богам" (Мінск, "Логвинов" ). У 2008-м — анталогія израільскай літаратуры "Чалавек, які скраў Сьцяну Плачу" ("Логвинов"). Аўтар кнігі аўтарскай прозы “Душпастарскія спатканьні для дачнікаў” ("Кнігарня “Нашай Нівы”, 2008). З ангельскай на беларускую мову пераклаў легендарны раман Курта Ванэгута “Бойня нумар пяць”, што чакае выдання. Працуе над складаннем іўрыт-беларускага слоўніка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 апреля 2009 Культура У галерэі "Падземка" (Мінск, пр-т Незалежнасці, 43) 2 красавіка ад 18:00 да 19:00 ізраільскі перакладчык і беларускі пісьменнік Павал Касцюкевіч будзе стаяць за прылаўкам кнігарні "Логвінаў" і прадаваць кнігі. |
|