Заўтра — Вербная нядзеля
11 апреля 2009 Общество
Віктар КОРБУТ, Народная газета Праваслаўныя пачынаюць перадвелікодны тыдзень. Сёння вернікі ўсходняга абраду хрысціянства згадваюць пра ўрачысты ўваход Хрыста ў Іерусалім. Паводле Бібліі, калі Ісус уехаў у горад, людзі віталі яго як цара Ізраіля. Ісус зрабіў тады ўчынак, які стаў вядомы ў гісторыі як выгнанне гандляроў з храма. Хрыстос увайшоў у галоўную святыню горада і, загадаўшы выйсці з яе мянялам і гандлярам, прамовіў: “Будынак гэты домам малітвы завецца, а вы зрабілі яго прытулкам зладзеяў”. У час уваходу Хрыста ў Іерусалім гараджане віталі Яго з пальмавымі галінамі ў руках. Але паколькі ў Беларусі пальмаў няма, то іх здаўна замяняюць галінкі вярбы. Вярба, паводле даўніх вераванняў, адганяе нячыстую сілу. Таму не забудзьце асвяціць у царкве галінкі, якія маюць прынесці ў дом дабро. Дарэчы, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае заўтра а 13-й гадзіне на свята народнага календара “Вербніца”. Вас навучаць упрыгожваць галінкі, падкажуць, якія лекавыя якасці мае вярба, будзе магчымасць параўнаць святочную службу ў царкве, асвячэнне галінак святаром і абрад асвячэння вярбой агародаў і ўпрыгожвання покуці. Вербнай нядзеляй называе заўтрашні дзень народ, а царква — Уваход Гасподні ў Іерусалім. Хрыстос, увайшоўшы ў “цэнтр Сусвету”, ступіў на дарогу пакут, якія прывялі яго да ўкрыжавання, а затым да ўваскрэсення. Праз тыдзень — праваслаўны Вялікдзень, свята Уваскрэсення. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 апреля 2009 Общество Віктар КОРБУТ, Народная газета Праваслаўныя пачынаюць перадвелікодны тыдзень.Сёння вернікі ўсходняга абраду хрысціянства згадваюць пра ўрачысты ўваход Хрыста ў Іерусалім.
|
|