21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Перазагрузка. Da Vinci заспяваюць па-беларуску

26.08.2009 15:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 апреля 2009 Культура
Тузін Гітоў

У праекце "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бярэ ўдзел самая вядомая італьянскамоўная група Беларусі - Da Vinci. Дзяніс Дудзінскі, Лявон Шырын і Вольга Рыжыкава маюць перасьпяваць адзін з сваіх гітоў з альбому “Bum-bum” - L'amore non esiste. “Сэнс нашага ўдзелу вельмі просты - мы беларусы, тут жывем і хочам прасьпяваць урэшце на сваёй мове ды паглядзець, як гэта ўспрыме публіка”, - кажуць музыкі.

Da Vinci паўстаў з дуэту Леанід Шырын і Дзяніс Дудзінскі тры гады таму. Да вядомага кампазытара і аранжыроўшчыка, што падыгрываў ня менш вядомаму радыё- і тэлевядучаму, далучылася яшчэ сьпявачка Дана (Вольга Рыжыкава, не з гурта “Імпэт”). Такім чынам сфармавалася пап-рок трыё “Da Vinci”, што вырашала сьпяваць выключна па-італьянску. Згаладнелыя на якасную айчынную (небеларускамоўную) музыку FM-cтанцыі адразу ж узяліся круціць творы гэтага гурта ня толькі ўноч, але і ўдзень, што толькі падмацавала музыкаў у слушнасьці абранага шляху. Ня дзіва, што песьні каманды з экзатычнай Беларусі зьявіліся і ў італьянскай FM-прасторы.

Пазалетась гурт выдаў на кампаніі Vigma свой дэбютны дыск Bum-Bum і працуе цяпер над другім альбомам. Для праекту “Тузін. Перазагрузка” музыкі абралі песьню “L'amore non esiste”. Для іх гэта першы досьвед працы зь беларускім тэкстам, хоць адзін з аўтараў гэтай кампазыцыі Леанід Шырын прайшоў сапраўдную школу беларускага рок-н-ролу. Цягам сямі год (да 1995 году) ён быў гітарыстам, аўтарам музыкі і аранжыроўшчыкам песень гурта “Новае неба”, а ў 1992 годзе нават даў адзін канцэрт у якасьці гітарыста ў складзе гурта “Мроя”. Гэта потым ён ужо выступаў у складзе гурта Ірына Дарафеевай і пісаў песьні для Аляксандра Буйнова. “Мы з радасьцю адгукнуліся на такую прапанову, - кажа Леанід. - Сэнс нашага ўдзелу вельмі просты - мы беларусы, тут жывем і хочам прасьпяваць урэшце на сваёй мове ды паглядзець, як гэта ўспрыме публіка”.



Пераасэнсоўваць на беларускі лад L'amore non esiste узяўся паэт, сьпявак і перакладчык Алесь Камоцкі, які ў прыватнасьці пераклаў на беларускую народныя песьні Італіі (для праекту “Бывайце здаровы! Bella Ciao”) і Японіі (для альбому З.Вайцюшкевіча “Месяц і сонца”).

Наступны ўдзельнік праекту будзе прадстаўлены 17 красавіка.

Даведка

У праекце "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне эксперымэнтаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін з сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсыйным перакладчыкам. Усе песьні будуць прэзэнтаваныя на старонках music.fromby.net і budzma.org.

Інфармацыйныя партнэры акцыі “ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА”:

Інтэрнэт-партал TUT.BY

Першая прафэсыйная радыёстанцыя байнэту - Netradio.by

Першая беларуская газэта - “Наша Ніва”.

Першая беларуская транспамежная FM-станцыя - Радыё Рацыя (98,1 FM у Гародні і Беластоку)

Праграма "Proдвижение" (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні на тэлеканале “Лад”)

Праграма “Новая зямля” (шточацьвер а 23-ай гадзіне на Радыё Unistar (99,5 FM у Менску, 102,3 FM у Берасьце).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 апреля 2009 Культура Тузін Гітоў У праекце "Тузін.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика