21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Першыя прагнозы надвор’я складалі гімназісты, урачы і паліцмайстры

26.08.2009 15:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15 апреля 2009 Общество
Віктар КОРБУТ, Народная газета “200 год таму ў Магілёве заснавана першая ў Беларусі метэаралагічная станцыя”, — наткнуўся на такое інфармацыйнае паведамленне і паспяшаўся павіншаваць даўніх партнёраў “Народнай газеты”, Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, з “днём нараджэння”. Начальнік сектара гідраметзабеспячэння СМІ Галіна Уласевіч вельмі здзівілася: “Адкуль у вас такія звесткі? Гэта ж даныя савецкіх часоў”. “Ну, тады ўдакладніце, калі ж на самай справе быў зроблены першы прагноз надвор’я”, — прапанаваў я Галіне Васільеўне падзяліцца з народам дакладнейшай інфармацыяй. Дзеля гэтага мы разам зазірнулі ў архіў гідрамета і адшукалі крыніцу недакладнага юбілею ды высветлілі, дзе ўпершыню ў нашай краіне сталі назіраць за паводзінамі неба і прадказваць яго капрызы.

Нябесная канцылярыя пад кантролем

— Вось яна, кніга з Магілёўскай губернскай гімназіі, дзе і пачыналіся першыя назіранні за надвор’ем, — дэманструе фаліянт спадарыня Уласевіч. — Чарніла трохі выцвіла за два стагоддзі, але тэкст яшчэ чытэльны. Першы запіс зроблены ў 1808 годзе, як тут пазначана, “юля” месяца, гэта значыць, у ліпені, 18 дня. Тагачасныя сіноптыкі цікавіліся спачатку, які дзьме “ветр”, а затым якое “состояние атмосферы”. 18 ліпеня, як бачым з кнігі, было “небо облачно”, “в полдень” — “тоже”, а “ввечеру” — ужо “небо чисто”. І так да 1811 года ўключна на магілёўскай зямлі тры разы ў суткі фіксаваліся “сігналы” з нябеснай канцылярыі.

Здавалася б, архіўная кніга пыліцца на паліцы і сёння яе інфармацыя неактуальная, апрача як цікавостка для гісторыкаў. Не. У гідрамеце гэты стары том амаль увесь час на руках: сучасныя сіноптыкі не толькі сочаць за бягучым надвор’ем, але і параўноўваюць яго з мінулымі настроямі прыроды. Гэта дазваляе рабіць глыбокія высновы і тлумачыць, ці рознага кшталту катаклізмы, як моцныя маразы або спёка, сапраўды катастрафічныя, ці ўжо здараліся раней і могуць не палохаць грамадзян. У пару глабальнага пацяплення гідраметаўцы мусяць не толькі своечасова паведамляць пра ваганні тэмпературы, але і даваць абгрунтаванні, чаму раптам у студзені сонца “выпаліла” ўвесь снег, або з чаго раптам улетку здарыліся замаразкі.

— Самая высокая тэмпература ў гісторыі Беларусі здарылася ў жніўні 1946 года ў пасёлку Васілевічы Рэчыцкага раёна — тады тут слупок тэрмометра дасягнуў рысы +38 градусаў паводле Цэльсія, — здымае з архіўных паліц пажаўцелыя хронікі надвор’я Галіна Уласевіч, а затым параўноўвае іх даныя з сучаснымі — па камп’ютэры. — Вось глядзіце: у 2008 годзе ў Лельчыцах на Гомельшчыне ледзь не быў пабіты пасляваенны рэкорд — улетку тут аднойчы было +37,5. Калі б мы не ведалі, што больш за паўстагоддзя таму стаяла такая ж спёка, многія б падумалі, што гэта анамалія.

Барометры — у школы!

Гомельшчына — гэта поўдзень, і для яе гарачыня — даволі частая з’ява. Між тым летась 16 жніўня на нашай поўначы, у Оршы, сіноптыкі зафіксавалі паказанне тэрмометра +35,5! Аднак гэта кветачкі. Раіса Аўчыннікава, член Беларускага геаграфічнага таварыства, знайшла ў Нацыянальным гістарычным архіве сведчанне, што ў 1817 годзе ў Суражы, на Віцебшчыне, “клімат быў, як італійскі”. А ў суседнім Веліжы, што на тэрыторыі Расіі, тады ж “старыя людзі не маглі згадаць, каб трывала гэткае доўгае і цёплае лета”. Паводле Цэльсія гарачыня даходзіла да +37. Гэтыя звесткі занатавалі павятовыя штаб-лекары. У пачатку XIX стагоддзя апрача гімназістаў і іх настаўнікаў “гонарам” сачыць за надвор’ем надорваліся вайсковыя ўрачы. А з 30-х гадоў да гэтай справы далучыліся і паліцмайстры.

Магілёўская ж “піянерская” станцыя працавала да 1917 года. Чаму менавіта студыёзусам была даручана такая адказная справа? Шукаючы адказ, Аўчыннікава сутыкнулася з новымі фактамі, якія істотна ўдакладняюць гісторыю айчыннай гідраметэаслужбы.

— Хаця магілёўская гімназічная “кніга надвор’я” захавалася толькі з 1808 года, гэта не значыць, што раней за небам у нас не назіралі, — мяркуе Раіса Ільінічна. — Высветлілася, што назіранні за беларускім небам пачаліся яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя ў Віленскім універсітэце. Тут дзейнічала астранамічная абсерваторыя, у ёй жа вяліся і даследаванні надвор’я. Універсітэт быў цэнтрам Віленскай навучальнай акругі, якая ахоплівала і Літву, і Беларусь. Адсюль у 1803 годзе пайшла “каманда” завесці ў сярэдніх і вышэйшых школах барометры і тэрмометры ды кантраляваць, што дзеецца ў небе. У Полацкім калегіуме (цяпер універсітэт), напрыклад, у той час перад уваходам у бібліятэку быў усталяваны ртутны барометр. Думаю, далейшыя даследаванні дазволяць адкрыць яшчэ больш даўнія старонкі гісторыі айчыннай метэаслужбы.

Перадавы вопыт адсочвання вятроў і тэмператур з навучальных устаноў Полацка, Магілёва затым пашырыўся далей — у Расію. Таму пачатак назіранняў за надвор’ем з 1808 года ў нашай краіне — падзея, знакавая не толькі для нашай краіны.

Пераломны момант

Бітва між зімою і вясною

Сёлетні сакавік быў халодны. Вясной “пахла” мала. Зрэшты, нічога незвычайнага, як высвятляецца. Амаль тысячу год таму нашы продкі жылі пры такім жа клімаце. Пад 3 сакавіка 1067 года летапісец упершыню згадвае пра існаванне Мінска. У той дзень, як вядома, у раёне Нямігі адбылася бітва паміж полацкім князем Усяславам і яго праціўнікамі з Кіева ды іншых зямель Старажытнай Русі. Хранікёр тых падзей, паведамляючы пра крывавую бітву (“сеча зла”), дадае, што ў гэты час яшчэ стаяла сапраўдная зіма (“и бяше снег велик”). 3.03.1067 — дата першага вядомага надвор’я на тэрыторыі Беларусі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 апреля 2009 Общество Віктар КОРБУТ, Народная газета “200 год таму ў Магілёве заснавана першая ў Беларусі метэаралагічная станцыя”, — наткнуўся на такое інфармацыйнае паведамленне і паспяшаўся павіншаваць даўніх партнёраў “Народнай газеты”, Рэспубліканскі гідраметэацэнтр, з “днём нараджэння”. Начальнік сектара...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика