Перазагрузка. Нестандартны варыянт
17 апреля 2009 Культура
Тузін Гітоў У праекце “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадзкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” бяруць удзел лідэры беларускага рэпу — гурт “Нестандартный вариант”, які сёлета спраўляе сваё 10-годзьдзе. Міх і Базыль перасьпяваюць на беларускі лад трэк са свайго апошняга дыску —“Еле слышно” — “В небе”. “Меў па беларускай мове ў школе моцную чацьвёрку, але мушу прызнаць — ведаю яе кепска. Тым цікавей будзе зрабіць беларускую вэрсію нашай песьні”, — кажа Зьміцер Міхневіч (вядомы як Міх), адзін зь лідэраў “Нестанды”. У 2009 годзе “Нестандартный вариант” спраўляе 10-годзьдзе сваёй дзейнасьці. Літаральна зь першых сваіх выступаў музыкі зачаравалі ўсіх наўкол, таму ўзнагароды, прызнаньне і папулярнасьць прыйшлі да іх імгненна. У 1999 годзе “Нестандартный вариант” быў прызнаны найлепшым маладым гуртом на фэсьце “Хіп-хоп нацыя”, наступным годам яны ўжо атрымалі перамогу ў намінацыі “Найлепшы гурт году”. З кожным годам рэпэры з Барысава толькі ўмацоўваюць свой посьпех: яны ў пашане на найбуйнейшых рэп-фэстах ня толькі Беларусі, але і Расеі, Украіны і Нямеччыны. Іх песьні выходзяць на тамтэйшых складанках. Музыкі даюць канцэрт ужывую на ўкраінскім тэлеканале М1, прадстаўляюць краіну ў трэку Nie lekceważ nas (на запрашэньне польскага рэпэра Sokol'a ў гэтым запісе ўзялі ўдзел 20 MC з 12 славянскіх краінаў). З апошніх посьпехаў — “Нестанда” перамагла на хіп-хоп конкурсе БРАТИНФО-2008 у асноўных намінацыях — “Найлепшы артыст году” і “Найлепшы альбом году”. Заснавальнікі праекту Міх і Базыль даўно ўжо перабраліся з роднага Барысава ў Менск. На жыцьцё, дарэчы, яны зарабляюць ня рэпам — абодва працуюць на Менскім трактарным заводзе. Калектыў іх падтрымлівае, як можа. Гендырэктар МТЗ нават даў музыкам трактар “Беларусь” для іхніх гламурных патрэбаў. На гэтай машыне яны пад’ехалі да чырвонай дарожкі Палаца рэспублікі на цырымонію ўручэньня прэміяў ад Першага музычнага каналу. Хлопцы сьпявалі па-беларуску толькі аднойчы ў жыцьці — у cумеснай з IQ48 кавэр-вэрсіі “Паветранага шара” для трыб’юту N. R. M. “Той наш моўны экспэрымэнт мяне дагэтуль цешыць, бо вельмі ўдала выйшла. Таму з задавальненьнем адгукнуліся, каб паўдзельнічаць у “Перазагрузцы”.Самі мы ня пішам тэкстаў па-беларуску. Але мяркую, што калі рабіць, то рабіць з галавою”, — тлумачыць Міх. Для пераасэнсаваньня “Нестандартный вариант” прапанаваў на выбар некалькі песень. У выніку сышліся на кампазыцыі з новага альбому “Еле слышно” пад назвай “В небе”. За пераклад узяўся літаратар Сяргей Балахонаў, вядомы, у прыватнасьці, тым, што пераклаў на беларускую шматлікія гіты — ад песень Tokio Hotel і Linkin Park да “Мгновений” Раждзественскага і сьпеву зь фільму “Emmanuelle”. Наступны ўдзельнік праекту будзе прадстаўлены 22 красавіка. Даведка: У праекце “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадзкай кампаніі “Будзьма беларусамі” бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсійнасьць у музычным падыходзе і жаданьне экспэрымэнтаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін са сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсійным перакладчыкам. Усе песьні будуць прэзэнтаваныя на старонках music.fromby.net і budzma.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
17 апреля 2009 Культура Тузін Гітоў У праекце “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадзкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” бяруць удзел лідэры беларускага рэпу — гурт “Нестандартный вариант”, які сёлета спраўляе сваё 10-годзьдзе. |
|