Лявон Вольскі адчыняе «Радыё Гамон»21 красавіка адбудзецца прэм’ера новага праекту Лявона Вольскага, які завецца «Радыё Гамон». Аўтарская перадача пад такой назвай будзе выходзіць на «Еўрапейскім радыё для Беларусі». Гэта не першы досвед Лявона Вольскага на радыё — у 90-х спачатку на «Радыё 101,2», а потым на радыё «Рацыя» выходзіла яго гумарыстычная праграма «Квадракола», у межах якой ён разам з журналісткай Вольгай Бабак прадстаўляў гумарыстычныя замалёўкі з рэчаіснасці. «Новы праект таксама гумарыстычны, але галоўнае ў ім — інтэрактыў, — распавядае Лявон. — Слухачы праз інтэрнэт-старонку агучваюць цікавыя для іх пытанні і тэмы, прычым пра што заўгодна, а я адказваю. Акрамя таго кожны раз будзе разгляд нейкай гарачай навіны і прэм’ера адмысловай песні». Першы эфір адбудзецца ўжо ў гэты аўторак а 12-й. Пытанні можа задаваць тут. Перадача будзе выходзіць штотыдзень. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 красавіка адбудзецца прэм’ера новага праекту Лявона Вольскага, які завецца «Радыё Гамон». |
|