21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каго з апазіцыі запрасілі на саміт “Усходняга партнёрства” ў Прагу?

26.08.2009 15:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 апреля 2009 Политика
Cяргей БУЖАЎ, Уладзімір ІЎЧЫК, МЫ Застаецца інтрыгай не толькі тое, ці паедзе на саміт “Усходняга партнёрства” 7 траўня ў Прагу прэзідэнт Беларусі. Цікава і тое, каго ён ці Мартынаў з Сідорскім могуць сустрэць на форуме з прадстаўнікоў апазіцыі. Пра прысутнасць іх на саміце казалася яшчэ пры канцы мінулага года.

Каго канкрэтна з апазіцыі запрасілі на саміт “Усходняга партнёрства”?

Аляксандр Мілінкевіч пацвердзіў “Мы” інфармацыю пра тое, што мае запрашэнне туды. Паводле нашых звестак, на пражскі саміт таксама запрошаныя Аляксандр Казулін, Станіслаў Шушкевіч, Івонка Сурвіла і Зянон Пазьняк.

Відавочна, што еўрапейцы запрасілі палітыкаў у якасці вядомых і сімвалічна-аўтарытэтных асобаў, а не як кіраўнікоў палітычных партыяў ці рухаў. Так, Мілінкевіч і Казулін - экс-кандыдаты на прэзідэнта, Шушкевіч - былы кіраўнік дзяржавы, Сурвіла і Пазьняк - знакавыя асобы ў гісторыі Беларусі, нягледзячы на тое, што ў самой краіне не былі ўжо даволі даўно.

Звяртае на сябе ўвагу тое, што кіраўніцтва АДС зноў застаецца па-за бортам беларуска-еўрапейскага дыялогу. Нагадаем, ніхто з кіраўнікоў кааліцыі не быў і на сустрэчах з Хаўерам Саланам і Карэлам Шварцэнбергам, калі тыя прыязджалі ў Мінск. Еўрачыноўнікі абмежаваліся размовамі толькі з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў, але не з структураванай палітычнай апазіцыі.

У чым прычына такіх паводзінаў прадстаўнікоў ЕС? У размове з “Мы” пра гэта разважае палітолаг Юрась Чавусаў:

- На мой погляд, гэта звязана з той негатыўнай пазіцыяй, якую займае кааліцыя АДС увогуле ў дачыненні да тых працэсаў беларуска-еўрапейскага прымірэння, якія мы назіраем зараз. У прыватнасці, канкрэтна ў дачыненні да тура перамоваў па саміце “Усходняе партнёрства”. Навошта запрашаць на саміт прадстаўнікоў той палітычнай структуры, якая ўголас абвесціла аб немагчымасці на дадзены момант далучэння Беларусі да “Усходняга партнёрства”, бо ў тых фармулёўках, якія ўжываюцца прадстаўнікамі АДС на адрас гэтай праграмы, ёсць агульнае прыняццё каштоўнасцяў гэтай справы, але пры гэтым адзначаюцца непераадольныя перашкоды.

На думку Чавусава, зараз АДС прытрымліваецца такой пазіцыі: “Запрашэнне да ўдзелу ў праграме - гэта добра, але ўдзел зараз Беларусі ва “Усходнім партнёрстве” - гэта кепска, бо ёсць ратаваннем рэжыму, падтрымкай Еўропай гэтага аўтарытарнага рэжыму”.

- Таму іх і не запрасілі. Яны ж нібы супраць гэтага - усё проста. Але, заўважу, запрошаныя палітыкі таксама адыгрываюць пэўную ролю на беларускай палітычнай сцэне. Не выключана, што гэтыя ж палітыкі будуць адыгрываць вялікую ролю і на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Спадар Мілінкевіч, у прыватнасці, адзін з верагодных кандыдатаў на ролю моцнага дэмакратычнага кандыдата ў прэзідэнцкай кампаніі. Да таго ж, акрамя саміту, будуць у Празе і іншыя сустрэчы, іншыя мерапрыемствы. Напрыклад, зараз разгортваецца цікавая дыскусія ў дачыненні да фармату ўдзелу грамадзянскай супольнасці ва “Усходнім партнёрстве”. Усё выглядае на тое, што якраз зараз структуры грамадзянскай супольнасці, няўрадавыя арганізацыі, “фабрыкі думкі” дэманструюць больш адэкватны, больш гнуткі падыход да працэсу беларуска-еўрапейскага прымірэння. І, магчыма, мы тут бачым таксама своеасаблівую гульню ў добрага і кепскага следчага: жорсткія палітыкі не даюць еўрапейцам забыцца, што ў Беларусі парушаюцца правы чалавека, ёсць палітзняволеныя, не рэгіструюцца аб’яднанні грамадзянаў, а грамадзянская супольнасць больш дэманструе падыход, скіраваны на ўдзел у гэтых працэсах, - зазначае палітолаг.

Эксперт зазначыў, што саміт дае вельмі сур’ёзныя магчымасці менавіта для беларускай грамадзянскай супольнасці падключыцца да нейкіх рэальных механізмаў уплыву на тое, што адбываецца ўнутры краіны:

- Так што, па вялікім рахунку, гэты саміт стаў пунктам перабольшанай увагі. Значнасць яго - сімвалічная: “Ці з’явіцца там на прыёме ў Празе апошні дыктатар Еўропы?”. Але рэальная значнасць “Усходняга партнёрства” ў іншым - і яна праявіцца пазней, пасля гэтага саміту. Я думаю, што адэкватныя ацэнкі гэтых працэсаў мусяць з’явіцца пасля 7 траўня. Што будзе пасля? Якім чынам Беларусь будзе далей удзельнічаць у механізмах энергетычнай бяспекі, палітычнага супрацоўніцтва і г.д.? Вось гэта зараз больш цікава, а не тое, будзе Аляксандр Рыгоравіч у Празе ці не. Дарэчы, выглядае на тое, што не будзе, бо Рым і Прага бачацца як адэкватны размен. Думаю, што хтосьці з апазіцыі ўжо кусае сабе локці, бо калі праз тыдзень Лукашэнка ў Рыме сустрэнецца спачатку з Бенедыктам XVI, а пасля, магчыма, з Сільвіё Берлусконі, то пытанне яго ўдзелу ў пражскім саміце не будзе ўжо такім значным. Бо давайце ўлічваць, хто там у Празе збярэцца з краінаў, запрошаных да ўдзелу ў праграме ЕС. А збяруцца такія лідэры, якіх цяжка назваць вельмі паспяховымі зараз. Гэта і спадар Варонін, і спадар Юшчанка з ягонымі сур’ёзнымі ўнутрыпалітычнымі праблемамі, і спадар Аліеў, які таксама далёкі ад узору еўрапейскага кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка, прынамсі, там не вельмі б выдзяляўся. А візіты ў Рым і Ватыкан - гэта ўжо сапраўдная высокая палітыка.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 апреля 2009 Политика Cяргей БУЖАЎ, Уладзімір ІЎЧЫК, МЫ Застаецца інтрыгай не толькі тое, ці паедзе на саміт “Усходняга партнёрства” 7 траўня ў Прагу прэзідэнт Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика